УСЁ АДНО. 1. Тое самае, таксама, аднолькава, няма розніцы. Прайшло гэтых дваццаць пяць гадоў, усё адно як дваццаць пяць месяцаў. Клім. п. (Е. Рам., БС, ІV). Не вады ты жадаеш, мяне з свету збываеш; ты з свету збудзеш, усе адно табе будзе. (Я. Чач.). От якіясь мешчанчукі давай шуткаваць ды кпіць з тае жанчыны, а яна гаворыць ім усё адно, што як на торзе. Сл. п... Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Хоць за грошы, хоць дарам, — усё адно ідзе. Клім. п. (Е. Рам., БС, ІV). 2. Абавязкова, не гледзячы ні на што. Не цяпер, то ў чацвер. А ён табе ўся 'дно [усё адно] не даруе. Гл. р., Кл. Я ўся 'дно прадавацьму: ці тут, ці на базар везці. Тамсама. — Чаго заходзіцеся? — Новая важатая сказала: "Вы, рабяты". А ён кажа: "Усе адно як мы жарабяты ці якія цяляты". Навагр. р., Вал. УСЁ ЎСЯЛЯКАЕ (усякае). Абы-што; усё, што хочаце. У месце [у горадзе] накупляў ўсяго ўсялякага. Слон. п., Студар. (М. Фед., ЛБ, 1). Так ужо яны там гуляюць і яму даюць усяго ўсялякага есці, а ён не хоча. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, 1). Нам тата ўсяго ўсялякага навёз з горада. Малад. р., Гаішча. Стары Цімох усё ўсякае расказваў пра Манджурыю [Манчжурыю], пра хунхузаў, а. Рыгорчык пра Бесарабію, пра баўгараў [балгараў], — як усё ўсякае бачыў, як усё ўсякае робіцца. Гл. р., Кл. УСЁ ЧЫСТА (чысценька) (як ёсць). 1. Літаральна ўсё, усё без выключэння (рабіў, выконваў). І рабіў усё чыста як ёсць. Гор. п. (Е. Рам., БС, ІV). 2. Дачыста, начыста. Прыехалі [па сена], а нехта забраў усё чыста як ёсць, — скажыце, усё чысценька як ёсць. Мсц. р., ст. Ход. Каню ўсып на ноч пуд аўса — за ноч з'есць усё чыста. Гл. р., Кл. УСІМ ГОЛАСАМ. На ўсю моц, на ўсю сілу (крычаць, спяваць, галасіць), на ўвесь голас. Наталля — ёй за восемдзесят, — а яшчэ як зацягне ўсім голасам!.. Во-бок [ну, дык] прырода! Гл. р., Кл. У СІЛУ (у сілачку) УБІРАЦЦА. У СІЛУ (у сілачку) УБРАЦЦА. Узмацнець, узмацніцца, набрацца сілы. Пачакайце, хай толькі падрасце, хай толькі ў сілу ўбярэцца… Гл. р., Кл. Такому жыту суша нястрашная: яно ўжо вельмі ў сілу ўоралася. Малад. р., Міг. Ведама, год трыццаць будзе, тады ў сілу ўбярэцца. У трыццаць самая сіла. Уздз. р., Маг. Хай убіраецца ў сілу. Гл. р., Кл. Гадуй, пакуль у сілачку ўбярэцца. Тамсама. Вырас асілак, увабраўся ў сілу, і давай ён збірацца ў свет. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБСП).   УСКІДАЦЬ (бразгаць) НА ВОЧЫ (на вока). УСКІНУЦЬ НА ВОЧЫ (на вока). Наўмысна і зласліва напамінаць (камусьці пра штосьці непрыемнае, пра памылку, няўдачу). Ганна маўчыць: як толькі што азавецца, дык тая і ўскіне на вочы. Гл... р., Кл. Баіцца, я ўскіну на вочы. Хіба забылася? Гл. р., Вайц. А што там такое будуць на вока ўскідаць? Вельмі баюся я Вас!.. Гаварыце, а хто слухацьме? Тамсама. Я ішла ўжо [замуж] паджылой дзеўкай, дык ён
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесць, ўбралася
9 👁