расце. Гл. р., Кл. Вярнуўся з гораду, пасадзіла за стол. Узяў есці, а потым: "Нешта маё сэрца пабольвае; ем, дык не есца; вазьму — у роце расце ўсе. З чаго гэтак?" А ноччы [ноччу]гарачка падхапілася. Трэба везці ў бо*льніцу [бальніцу]. Мін. р., Слаб. 2. Непрыемная на смак страва, непрыемны прадукт. Прадаваць памідоркі прадаю, а сам, дальбог, не ем, вазьму — дык у роце расце. Мін., Камар. — Пакаштуй, — кажа, — мае*, сама зрабіла. — Узяла ў рот, дзе там! Я ем, а яно ў мяне ў роце расце. Ні з'есці, ні выплюнуць. Гл. р., пас. Я. Куп. Параўн. (у руск.): в рот нейдет. У РОЦЕ СТАНОВІЦЦА (станавілася). У рот не ідзе. — Мамачка, кажа, так не рада, што замуж пайшла. Ён і нішто сабе чалавек, але ўсё ў іх — не кажы*це!.. Сяду за стол — у роце становіцца. Адале [а з часам] я смяялася. А яна: "Маўчы лепш". Гл. р., Стражы*. Як есці, калі становіцца ў роце? Гл. р., Кл. Ой, сеў браток абед есці, мае дзеткі пайшлі з хаты. Ой, сеў браток і дзівіцца, яму ў роце становіцца. Пруж. п., Шак. (Р. Шырма, БНП, ІІ). Паўмесяца нічога не ела. Вазьму — дык у роце станавілася. Навагр. р., Радаг. УРЭЗАЦЦА ПА (самыя) ВУШЫ ў каго. Гл. УЛЯЛЮШЧЫЦЦА (утрэскацца) ПА (самыя) ВУШЫ ў каго. УРЭЗАЦЬ ШТУКУ. Гл. ШТУКУ ЎРЭЗАЦЬ (адпаліць). У СВЕТ ВОЧЫ. Куды вочы панясуць, куды вочы глядзяць (ісці, ехаць). Як зрабілася такое няшчасце, то ўсё зорыдала, гатова была ісці ў свет вочы. Карэл. р., Палуж. Пайшоў у свет вочы — гэтак, як і пайшоў куды вочы глядзяць. Карэл. р., Заг. У СВЕЦЕ ПАШУКАЦЬ. Гл. ТОЛЬКІ Ў СВЕЦЕ ПАШУКАЦЬ. У СВІНЫЯ ГАЛАСЫ (у свіны голас). 1. І. Насовіч: жыта сеюць у свіны голас; ёсць гаспадарская прыкмета: добра, выгадна сеяць жыта тады, калі свінні пішчаць, адчуваючы набліжэнне халадоў. (І. Нас., СБП). Наўрад ці можна пагадзіцца з такім тлумачэннем. На Навагрудчыне, на Парыччыне гэта выслоўе мае значэнне: позна, запознена, са спазненнем. Такое тлумачэнне вынікае і з прыкладаў фраз, і з наступнага назірання: гаспадыня звычайна даглядае свіней пасля таго, як уходзіцца каля печы, дагледзіць гаспадарку, і галодныя свінні падаю*ць галасы. Абдумаўся ў свіныя галасы. Светл. р., Рас. (Матэр. для сл.). Каб раней, а то сабраліся ў свіныя галасы. Карэл. р., Сін. Слаб. Параўн. (у руск.): к шапочному разбору. 2. Моцна (крычаць). Ці ўвечары, ці рана — усё крычыць у свіны голас. Не зоймецца нічым. Смал. р., Пятр. (Лінг. зб.). Чаго ты равеш, як у свіны голас? Тамсама. УСЕ ЎСІМІ. З падкрэсл. экспрэс. Усе; усе да аднаго, усе чыста. Усё лецечка ўсе ўсімі [усёй сям'ёй] рабілі душы* паслуха*ючы. Гл. р., Н. Жыц. Пасялкоўскія ўсе ўсімі ў ягады пайшлі. Гл. р., Кл. Мы ж чакалі гэтак! Усе ўсімі чакалі! Леп. р., Вашк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

збрыдала, зесці, сямёй
10 👁