За Глускам, казалі, вельмі град быў, то ўпень збіў усю пашню*. Гл. р., Кл. Коні збілі ўпень
вашыя грады — а вы не бачыце… Гл. р., пас. Я. Куп.
У ПЕР'Е АБРОСТАЦЬ. У ПЕР'Е АБРАСЦІ. 1. Станавіцца на свае ногі, выходзіць на свой
хлеб, на самастойнае жыццё.
Дачушцы пасаг, а сыны? А сын у пер'е абрасце — толькі і бачыла! Гл. р., В.
2. Абжывацца.
Што тая жытка? Жыткі тае… Покуль чалавек абрасце ў пер'е, то і збірайся ў вырай. Гл. р.,
Стражы*. У пер'е абрасці. У пер'е абра'стае. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).
3. Разбагацець.
Возера гэта купіў адзін з Міра. Кажуць, нейкі з бедных, а падладзіўся дзесь, аброс у пер'е, а
тады купіў Свіцязь. Навагр. р., Навас.
Гл.: у пух убірацца.
У (самую) ПЕРШУЮ РУКУ. У першую чаргу, найперш (зрабіць штосьці, адбыць).
Трэба адбыць у самую першую руку. Слон. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Што — а гэта зрабіць у
першую руку. Навагр. р., Ят.
У ПРЫМЫ БРАЦЬ (прымаць, прыняць, узяць) каго. Гл. ПРЫМАЦЬ (браць) У
ПРЫМЫ каго.
У ПРЫМЫ ІСЦІ (пайсці, прымацца, прыняцца, прыставаць, прыстаць). Гл.
ПРЫМАЦЦА (прыставаць, ісці) У ПРЫМЫ.
У ПУХ УБІРАЦЦА. У ПУХ УВАБРАЦЦА. Абжыцца.
А ён ужо ўвабраўся ў пух: хата добрая, матацыкл купіў, дзеці вучацца. Бял. р., Кл. Не паспелі
дзеці ўвабрацца ў пух, а тут вайна… Тамсама.
Гл.: у пер'е абростаць.
У РОЖКІ БРАЦЦА (схапіцца, узяцца). Гл. БРАЦЦА Ў РОЖКІ.
УРОІЦЦА Ў ГАЛАВУ. Прыйсці ў галаву, карцець (пра думку, намер, задуму).
Ліха яго ведае, што яму ўроілася ў галаву! Узяў, адышоў адтуль, выразаў ладны дубец ды
падкраўся, ды як выцягне дубцом!.. Гом. п. (Е. Рам., БС, ІV). Не згадаеш, што ў галаву яму
ўроіцца. Рэч.
У РОТ НЯЙДЗЕ. Не да смаку, не пад густ (страва, прадукт).
Хто каштэлю [гатунак яблыкаў] любіць, а мне ў рот няйдзе. Мін., Камар.
У РОЦЕ РАСЦЕ што. 1. У рот не лезе, ані не хочацца есці, ані няма апетыту ў хворага ці
расхваляванага чалавека; калі чалавек пачынае есці, страва не глынаецца, здаецца, што яе ў
роце становіцца больш, чым узяў у рот.
І чаму такія дзеці пайшлі цяперака? Не хочуць есці, і ўсё. А як і корміш іх, то ў роце расце.
Маст. р., Граб. (П. Ст., Пол.). Я ўздумаю (паспрабую] што з'есці, дык яно ў мяне ў роце
Дадатковыя словы
абрастае, зесці, пере
10 👁