УЛОГАМ ЛЯЖАЦЬ. Гл. УНЯДУЗЕ (улогам) ЛЯЖАЦЬ.
У ЛЮДЗІ АДДАВАЦЬ каго. У ЛЮДЗІ АДДАЦЬ каго. Гл. АДДАВАЦЬ У ЛЮДЗІ каго.
УЛЯЛЮШЧЫЦЦА (утрэскацца, урэзацца) ПА (самыя) ВУШЫ ў каго. З адцен. іран.,
жартаўл. Закахацца ў каго.
У мяне гэткія яблыкі, што як купляць будзеш, то ў харошую [прыгожую] улялюшчышся па
самыя вушы, нішто, што сам не надта маладзён. Купляй, чалавечку. Мін., Камар. Не малады і
жанаты, а бачыш — утрэскаўся па самыя вушы. Гл. р., Вольн. Мы давай яго патыкаць, што...
па вушы ў Ганну ўрэзаўся, — дык чуць не біўся. Гл. р.,Кл.
Параўн. (у руск.): влюбиться (врезаться) по уши.
УМЫТАЯ РАСІЦАЮ (роскаю). З адцен. паэтычн. Прыгажуня, красуня. Паходжанне
звязана з даўнім вераваннем і звычаем: на Юр'я (6 мая) абтрэсалі расу, "купаліся" ў расе на
пашні, абмываліся расою; калі дзяўчына "патрапіць" умыць твар расою ў патрэбную часінку,
то стане прыгажуняю.
Гляджу, мая даражэнькая, дык вашаму Карпу трэба не абы-якая, яму конча трэба за жонку
роскаю ўмытая: я*к рукі, та*к харошы, кучаравы. А бачыла ж сама на свае вочы скакаць
пайшоў!.. Гл. р., Блізн., Кл. Алесіха бывала прыедзе ўранні і да вечара гаворыць. Яна, яшчэ
казала: расіцаю ўмытая. Гл. р., Кл.
У МУТУ РЫБУ ЛАВІЦЬ. Выкарыстоўваць для сябе людскую сумятню, бязладдзе,
непарадак. І. Насовіч: шмат хто карыстаецца сумятнёю другіх. (І. Нас., СБП).
Ён любіў у муту рыбу лавіць, каго пасварыць, хай чубяцца. Жлоб. р., Кр. Бер.
У НОГІ. Энергічна кінуцца ўцякаць, кінуцца бегчы.
За шапку і ў ногі. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Так гэта пасхваталіся, за дзетак
ды ў ногі. Тамсама. Хутчэй выйшаў з хаты... дый у ногі. Лід. п., з-пад Раж. (М. Фед., ЛБ, ІІІ,
2).
УНЯДУЗЕ (улогам) ЛЯЖАЦЬ. Хварэць, быць прыкаваным да пасцелі працяглы час, без
перыядычнага палепшання стану здароўя.
Ці ведаюць яны? Дачка вельмі ўнядузе ляжала. Стрэціце, дык перакажыце. Рэч. Дзесь маё
дзіцятачка ўнядузе ляжала. Гом. п., Дзятл. вол. (З. Радч., ГНП). Мая донечка ўнядузе ляжала.
Тамсама. Шустрая была Лісаветка: усё подбежкам і подбежкам, а цяпер улогам ляжыць, рукі
— ногі адняло. Уш. р., Судзіл. — А як бабка твая — здаровая? — Дзе там! Сёмую
нядзелю[тыдзень] улогам ляжыць,...есці не ўстае. Уш. р., Арэх. З каляд дзед улогам ляжыць.
І ў больніцу вазілі, і што мы ні рабілі… — Авох цямненькая! Такая пакута! Так трудзіцца
[мучыцца]! Дзевяты месяц улогам ляжыць! Уш. р., Навас.
УПАСЦІ Ў НОГІ. Пакланіцца прыніжаючыся, упасці ніц перад кімсьці.
Бедненькая маці ваша ўпала ў ногі, просіць, каб уратавалі сыночкаў. Што бедная маці не
зробіць, ратуючы дзетак сваіх!.. А ён звер зверам, адкапсануў. А назаўтра паліцыянты
расстралялі. Гл. Дый упала свайму бацюхну ў ногі: "Ой, не аддай, не аддай мяне". З народнай
песні. Гл. р., Кл.
УПЕНЬ ЗБІЦЬ. Вельмі здрасаваць, сцерці, змяць (пасевы, гароды
Дадатковыя словы
юря
9 👁