свайго хлеба] не ўзаб'ешся на жытку. Каня купіць, хату збудаваць, падворак увесь. Дык адцураўся б і шнуроў [вузенькіх палосак-загончыкаў] тых. Гл. р., Кл. Тады толькі Рэйтанавыя ўзбіліся на жы*цце [жыццё], як пападросталі хлопцы. Тамсама. 2. Пачаць жыць, як жывуць іншыя, заняць пэўнае месца ў жыцці, як і іншыя людзі. Жыў той Кандрат і не мог ніяк на жыцце ўзбіцца. Гл. р., Кл.   У ЗВАНЫ БІЦЬ. 1. Званіць. Назаўтра давай у званы біць, каб... выходзілі. Ваўк. п., Ян. Як свята бывала, з самай раніцы б'юць у званы. Цяпер адвыклі ўжо людзі. Ашм. р., Гальш. 2. З адцен. пагардл. Балбатаць, малоць (званіць) языкамі, пустазвоніць. А ёй хоць пра каго, — абы ў званы біць. Малад. р., Радашк. У ЗЯМЛІ (у зямельцы) КОСЦІ ПАРЫЦЬ. Быць пахаванаму. Які ж той бог? Я, старая, жыву, мне за семдзесят, а сынкі даўно ў зямельцы косці параць. Каб быў бог, то хіба так было б?! Малад. р., Вяз. Даўно, родненькія, няма ні старога, ні старой. Мо' гадкоў дзесяць, як у зямлі косці параць. Лаг. р., Бел. Вайна пазабірала. З нашае радні без пары параць косці ў зямлі больш за дваццаць душ. Хто на фронце, а каго тут зністожылі [знішчылі]. Стар. Дар. Гл.: зямлю парыць. У ЗЯМЛЮ ЎВАГНАЦЬ каго. Замучыць, са свету звесці, загнаць у труну. Не трэба, Малання, казаць так на людзей. Ну хіба? Як хто памёр, дык конча [абавязкова] нехта і вінаваты, дык нехта ў зямлю ўвагнаў? Гл. р., Кл. Не бойся: работа з розумам [разумна робячы] не ўгоніць у зямлю. Гл. р., Вольн. Яны хацелі б, усе яны, без пары ў зямлю ўвагнаць. Кап. р., Ванел. УЗЯЦЦА ЗА РОЗУМ (за галаву). Гл. БРАЦЦА ЗА РОЗУМ (за галаву). УЗЯЦЦА Ў РОЖКІ. Гл. БРАЦЦА Ў РОЖКІ. УЗЯЦЬ ВЕРХ. Гл. БРАЦЬ ВЕРХ. УЗЯЦЬ ДА ГАЛАВЫ (у галаву). Гл. БРАЦЬ ДА ГАЛАВЫ. УЗЯЦЬ ДА СЭРЦА (да душы) што. Гл. БРАЦЬ ДА СЭРЦА (да душы) што. УЗЯЦЬ ЗА СЯБЕ каго. Гл. БРАЦЬ ЗА СЯБЕ. УЗЯЦЬ ЗА ШЧЭЛЕПЫ каго. Гл. БРАЦЬ ЗА ШЧЭЛЕПЫ каго. УЗЯЦЬ (сабе) НА ВУС. Гл. БРАЦЬ (сабе) НА ВУС. УЗЯЦЬ РАДУ. Гл. БРАЦЬ РАДУ. УЗЯЦЬ СВАЁ. Гл. БРАЦЬ СВАЁ. УЗЯЦЬ У АБЦУГІ (у шчыпцы) каго. Гл. БРАЦЬ У АБЦУГІ (у шчыпцы) каго. УЗЯЦЬ У ПРЫМЫ каго. Гл. ПРЫМАЦЬ (браць) У ПРЫМЫ каго
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць, ўзабешся
11 👁