Ты каб на сваю сядзібу, то не то вазіў бы, а на руках насіў бы гной, а тут — "хворы"… Сабе
дык угнуўшы спіну робіш, а тут, хочаш, каб за цябе рабілі. Мін. р., Бараўл. Яна як скажа, дык
я так і кінуся рабіць угнуўшы спіну?.. Хай пачакае! Мін., Камар.
У ГОРЛЕ ЎТАПІЦЬ што. Гл. УТАПІЦЬ У ЖЫВАЦЕ (у горле) што.
У ДОШКУ (у трэску) ВЫРАБІЦЦА. З адцен. непаш., пагардл. Моцна схуднець, высахнуць.
І чаго яна так ужо залягае за гэтаю работаю? У дошку вырабілася?! Маст. р., Дзяр. (П. Ст.,
Пол.). У трэску вырабілася, — от худая стала! Слон. р., Ст. С. (П. Ст., Пол.).
УДЗЕРЦІ ШТУКУ. Гл. ШТУКУ ЎРЭЗАЦЬ (адпаліць).
У ДЕЎКАХ СЯДЗЕЦЬ. У ДЗЕЎКАХ ЗАСЕДЗЕЦЦА. Не выходзіць замуж.
Лепш у дзеўках сядзець, як на нялюбага глядзець. Сл. р., Паг. Сядзіць яна ў дзеўках, а ніхто і
не думае пасылаць сватоў, бо ўсе добра даведаліся, якая гэта цаца. Сл. п., Бох. (А. Сержп.,
КАБСП). Каб не маці, яна б у дзеўках не сядзела. Гл. р., Хваст. Глядзі! Будзеш сам вінаваты,
як дачка ў дзеўках заседзіцца. Гл. р., Сымон. Лепш у дзеўках сівець, як з нялюбым
паршывець. (БППФ).
У ДЗІЎ ДЗІВІЦЦА. У ДЗІЎ ЗАДЗІВІЦЦА. З адцен. паэтычн.
Тая дудка заспявала: "Заграй, заграй, дударнічку, мае сястрыцы — здраднічкі..." Так яны
сталі ў дзіў дзівіцца. Слон. п., з-пад Моўч. (М. Фед., ЛБ, ІІ, 1). Увайшла ў хату, аддае мачысе
работу, а баба ў дзіў задзівілася. Тамсама.
У ЖЫВАЦЕ ЎТАПІЦЬ што. Гл. УТАПІЦЬ У ЖЫВАЦЕ што.
УЖЫВАЦЬ СЛОДЫЧ. УЖЫЦЬ СЛОДЫЧ. Атрымліваць асалоду, ласавацца.
Малады ж пан не глядзеў на хаджайства [гаспадарку], а толькі думаў, каб ужыць слодыч.
Маз. п., Луч. (А. Сержп.,СРБП). Паны ў навуку ішлі і за грошы слодыч ужывалі: паненкі,
віно, катацца, цёплых водаў [курортаў] шукалі. Малад. р., Бак.
Параўн. (у руск. са старасл.): насладиться, наслаждаться.
У ЖЫЦЦІ. Гл. БЫЦЬ У ЖЫЦЦІ.
У ЗАКЛАД БІЦЦА (ісці, пабіцца, пайсці). Гл. ІСЦІ (біцца) У ЗАКЛАД.
УЗБІВАЦЦА (выбівацца) НА ГАСПАДАРКУ. УЗБІЦЦА (выбіцца) НА ГАСПАДАРКУ.
Станавіцца гаспадаром, набываць гаспадарку. З былых сацыяльных, прыватніцкіх адносін.
Папагараваў той Кандрат, а ніяк не ўзбіўся на гаспадарку. Гл. Цяпер не баліць галава, што
сыну трэба ўзбівацца на гаспадарку. Акцябр. р., Парэч. Як ні стараўся ён выбіцца на сваю
гаспадарку, нельга ніякім правам, бо як тут гаспадараваць, калі няма за што рук зацяць. Сл.
п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).
УЗБІВАЦЦА НА ЖЫТКУ (на жыццё). УЗБІЦЦА НА ЖЫТКУ (на жыццё). 1. Увайсці
(матэрыяльна) у сілу, пабудавацца, набыць, наладзіць гаспадарку, абжыцца. Фразеалагізм
адлюстроўвае былыя сацыяльныя адносіны, клопаты і старанні дробнага ўладальніка-
ўласніка.
Што з тае гаспадаркі? Покуль узаб'ецца на жытку, няма і жыць каму. І добра, што сынам
цяпер не трэба гаспадаркі. Гл. р., Байл. На куплёным хлебе [пра селяніна, які не меў нават
Дадатковыя словы
узабецца
11 👁