У ВОЧЫ АСОЮ (асвою, слепнем, сляпіцаю) ЛЕЗЦІ. Гл. СЛЯПІЦАЮ (слепнем) ЛЕЗЦІ
Ў ВОЧЫ.
У ВОЧЫ ЛЕЗЦІ каму. Гл. ЛЕЗЦІ Ў ВОЧЫ каму.
У ВОЧЫ НЕ БАЧЫЦЬ. Зусім не бачыць.
Я твае машоначкі [торбачкі з грашыма] і ў вочы не бачыў. Ваўк. п., з-пад Мсціб. і Шыл. (М.
Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Тое лета яблыка і ў вочы не бачылі, а сёлета поўна. Пух. р., Дук. Чаа [чаго]
ты, каа [кажа]: я ніякіх тваіх валоў у вочы не бачыў. Гор. п. (Е. Рам., БС, ІV).
У ВУШАХ (увушшу*) СТАЯЦЬ. Гл. СТАЯЦЬ У ВУШАХ (увушшу*).
У ВЫРАЙ ЗБІРАЦЦА. Дажываць, канчаць жыццёвы шлях; збірацца на той свет.
Не мае* гады* ў рыбу хадзіць, не мае* гады* на кірмаш ездзіць, — у вы*рай збірацца трэба.
Гл. Дзе мне, Раману, старому ўжо, ехаць за свет? Тут роджаны, тут век звекаваў, тут і ў вырай
збіраюся. Гл. р., Вольн. Быў ў Трахіма старога. — Знябыўся, кажа, хлопча, няма сілы-моцы,
памру. — Не, 'шчэ ля пчолак паходзіце і на вяселлі пе*цьмеце [будзеце спяваць]. — Дзе мне
ля пчолак? Збірацца ў вырай трэба. Гл. р., Кл. Што тая жытка? Жыткі тае… Покуль чалавек
абрасце ў пер'е, то і збірайся ў вырай. Гл. р., Стражы*.
У ВЯЛІКІХ ГАДАХ. У старэчым узросце.
Баба наша ўжо ў вялікіх гадах. Гл. р., Зубар. І Трахім, і Канстантын, і Хведар — усе браты —
памерлі ў невялікіх гадах. Гл. р., Кл. А ён у вялікіх гадах? Люб.
УВЯРНУЦЬ У КОСЦІ каму. Гл. ДАЦЬ У КОСЦІ каму.
У ВЯРОЎКУ ЛЕЗЦІ. Ствараць сабе (з неразумення, няведання, недасведчанасці) цяжкае ці
безвыходнае становішча.
Ведама, заўжды знойдзецца дурных людзей, што яны гатовы самі ў вяроўку лезці. Яны і
сказалі панам, дзе жыве асілак. Набралі гэта паны маскалёў [салдатаў рускай царскай арміі] і
напалі на Асілка. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП). Не лезь ты, чалавеча, у вяроўку з
ватэтаю [гэтаю] таргоўляю [гандлем], не з тваёю галавою тут: ні цябе, то сам сябе абманіш.
Гл. р., Вайц.
У ГАРЭЛЦЫ МОКНУЦЬ. З адцен. іран., грэбл. Многа і часта піць.
Ён у гарэлцы мокне. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Ей у гарэлцы мок бы. Тамсама. Сюды
прыслалі агента. Месяцы два ў гарэлцы мок, дык прагналі. На якое ліха такі чалавек? Скід.
р., Гал. І бацька яго мок у гарэлцы. Скід. р., Лун.
У ГАДЫ ЎЦЯГНУЦЦА. Гл. УЦЯГНУЦЦА Ў ГАДЫ.
У ГАЛАВЕ ЗАКРУЦІЛА (закруціць) каму. Гл. ЗАКРУЦІЛА (закруціць) У ГАЛАВЕ каму.
У ГАЛАВУ БРАЦЬ (узяць) што. Гл. БРАЦЬ ДА ГАЛАВЫ (у галаву) што.
У ГАЛАВУ ЎРОІЦЦА. Гл. УРОІЦЦА Ў ГАЛАВУ.
УГАРУ ГЛЯДЗЕЦЬ. Гл. ГЛЯДЗЕЦЬ (заглядаць) У ЧАРКУ (глыбока).
УГНУЎШЫ СПІНУ. Вельмі стараючыся, шчыруючы (рабіць штосьці
Дадатковыя словы
пере
11 👁