У АДЗІН ГОЛАС. 1. Згодна, зладжана (казаць, прасіць, прапаноўваць, патрабаваць,
выказваць згоду).
Ведама, у карчме заўжды людзей шмат. Сеў ён сабе ў куточку дый прыслухоўваецца, што
людзі гавораць. Толькі ось чуе ён, што ўсе ў адзін голас жаляцца ды бядуюць, але ніяк не
расшалопае чаго. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). А тут яны ў адзін голас крычаць:
дзяліцца ды дзяліцца. Пачалі браты дзяліцца. Тамсама. Ужо ножкі прытупіліся [шукаючы], а
ўсе ў адзін голас кажуць, што бачыць не бачылі і ведаць не ведаюць. Сл. п., Вял. Рож. (А.
Сержп., КАБСП).
2. Адначасова, як па камандзе. — Не, — кажуць ксяндзы ў адзін голас, — цяпер не трэба
ехаць на воды, бо мы ўжо вылечыліся. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП).
У АДЗІН ГУК. Адначасова, разам (сказаць, зрабіць стрэлы).
У адзін гук выстраліць. Ваўк. п. (М. Фед., Л Б, ІV). Давайце крыкнем у адзін гук, то пачуе.
Ваўк.
У АДЗІН МОМАНТ. Вельмі хутка.
Усходзіцца навальніца ды градам у адзін момант загубіць усё збожжа. Сл. п., Чудз. (А.
Сержп., КАБСП). Я цябе ў адзін момант абгуляю. Лях. р., Мін.
УБАЧЫЦЬ СВЕТ. Гл. СВЕТ УБАЧЫЦЬ.
УБІРАЦЦА Ў ПУХ. Гл. У ПУХ УБІРАЦЦА.
У БОГА ЦЯЛЯ ЎКРАСЦІ. Правінаваціцца, стаць горшым за іншых.
А чаму мяне не паслалі? Хіба я ў бога цяля ўкраў? І я ў бога цяляці не ўкраў. Гл. р., Кл.
УВАБРАЦЦА Ў ПУХ. Гл. У ПУХ УБІРАЦЦА.
УВАГНАЦЬ У ЗЯМЛЮ каго. Гл. У ЗЯМЛЮ ЎВАГНАЦЬ каго.
УВАГУ МЕЦЬ на каго, на што. Гл. МЕЦЬ УВАГУ на каго, на што.
У ВАЧАХ (уваччу*) СТАЯЦЬ. Гл. СТАЯЦЬ У ВАЧАХ (уваччу).
У ВІРЫ НА КАЛУ. З адцен. непаш., дакору. 1. Далёка і невядома дзе, ліха ведае дзе.
Так і знайсці тых мальцаў! У віры на калу чорт носіць. Дзе б паднеслі да станцыі, дык і
блізка [няма, не відаць]. Мсц. р., ст. Ход.
Параўн. (у руск.): у черта на куличках.
2. Без пэўнага, сталага месца (пра таго, хто не трымаецца аднаго месца жыцця, працы, хто
абыякавы да свайго гонару, рэпутацыі).
Дзе бацька? Той недзе круціцца ў віры на калу, што ніхто не знае, дзе і што. Мсц.
У ВОЧЫ. На вачах, на бачнасці, у прысутнасці, адкрыта, у твар (казаць, гаварыць).
У вочы ён адзін, а за вочы другі. У вочы які "добранькі"!.. А як за вочы, то... А той іх, што
забілі на вайне, — той не такі. Уздз. р., Пяс. Я казала за вочы, я і ў вочы скажу табе: няможна
разбіваць чужое сям'і. Гл. р., Кл. Ведаеш — скажы ў вочы. Пух. р., Шацк
Дадатковыя словы
сямі
11 👁