сабацы пятая нага. Гл. р., Стар. Так яму той мацыклет [матацыкл] трэба як сабацы пятая нага. Люб. р., Ляск. Дужа патрэбен — як сабацы пятая нага. (І. Нас., СБП). ТРЭСЦІ КІШЭНІ (кішаню). ПАТРЭСЦІ КІШЭНЮ (кішаню). З адцен. жартаўл. Выдаткоўвацца, выдаткоўваць на штосьці грошы. — Увесну канчацьме школу, а бацьку — трасі кішэню. — Патрасеш кішэню, а дзе будзеш? — На аднаго сына і кішэню не патрэсці? Гл. р., Кл. Вучыў сына — трос кішаню, ажаніць — трасі кішаню. Валож. р., Рак. ТРЭСЦІ ЛАТАМІ (рыззем). Гл. ЛАТАМІ (рыззем) ТРЭСЦІ. ТУМАНАМ АТУМАНІЦЬ. Свядома абмануць, увесці ў зман. Наезджага якогась і кармілі і паілі. Але ж! Зяця мецьмуць!.. А ён такі мяккі, а ён такі добры… Так хітра туманам атуманіў, што і сёння чакаюць. А дзе ён прыедзе!.. Дзе бачылі! Ваўк. Туманам атуманіў. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). ТЫЛЫЛЫ БІЦЬ. Гл. БІЦЬ ЛЫНДЫ (тылылы). ТЫМ РАЗАМ. Тады, на той раз, тым часам. А мы тым разам яблыкаў не прывозілі. Шчуч. р., Будр. Захацеў ехаць у сваты і тым разам у дзядзькі выенчыў, што паехаў да трэцяй. Лід. п., з-пад Раж. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Чаму ж тым разам нас абмінулі? Ашм. р., Гальш. — Дзядзька, у вас гаршкі пабяруць? — Не пабяруць, — і пайшоў сабе. А нявестка тым разам пайшла ды на воз, ды за гаршка. Калін. р., М. Аўц. (Хрэстам.). ТЫМ ЧАСАМ. 1. Адначасова з чымсьці, у той самы час. Ён [гаспадар] выехаў з двара, аб'ехаў навакол, паставіў на агародзе каня, а сам у пуні захаваўся. Тым часам прыходзіць ксёндз, прыносіць гарэлкі. (Е. Рам., БНК, 1962). І пабег з млына. Тым часам заспявалі пеўні. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). 2. На самой справе. Я пашкадаваў дзіцяці, хацеў зрабіць лепш..., а тым часам зрабіў амылку [памылку]. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Прадалі, а тым часам не трэба было прадаваць: не лішні. Гл. р., Кл. ТЫЦКАЦЬ ПАЛЬЦАМ на каго. Гл. ПАЛЬЦАМ ТЫЦКАЦЬ на каго. ТЫЯ ГАДЫ. Бывала, раней — як неакрэслены мінулы час: і некалькі гадоў, і дзесяткі гадоў таму назад, за памяццю (таго, хто расказвае). Тыя гады ў Крацкоў [касіць сена] ехалі з таранамі ды з квасам, вады лю*дскае не бачылі, руду адну пілі. Гл. р., Кл. Тыя гады* на Юр'я хадзілі расу калаціць. Тамсама. Тыя го*ды ў Бабрусак [Бабруйск] на кані ездзілі. Хіба язда? Толькі туды і назад двое сутак. Гл. р., Вольн. Абшчыпалі мальцы ноччу ўсе грушы. Тыя гады* ў мяне сабака быў, дык баяліся, дужа лоўкі сабака быў. Леп. р., Ст. Леп. (Хрэстам.). У АБЦУГІ БРАЦЬ (узяць) каго. Гл. БРАЦЬ У АБЦУГІ (у шчыпцы) каго. У АДНЫХ ГАДАХ (гадках). Гл. АДНЫ ГАДЫ (гадкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абехаў, юря
12 👁