Не ўзялі [на машыну] — даклыпаю памалечку. Толькі тае і бяды! Гл. р., Кл. Толькі тае і бяды,
што мак не ўрадзіў! Не ўрадзіў мак, пабудзем і так. Гл. р., Ад.
Гл.: такой (такое) бяды!
ТОЛЬКІ Ў СВЕЦЕ ПАШУКАЦЬ. Незвычайны (са станоўчай ці адмоўнай
характарыстыкай); нельга знайсці, цяжка знайсці такога (чалавека, прадмет, мясціну).
І вырас з яго такі ўрвіс [прайдзісвет, прайдак, сарвіцель] ды злодзей, што толькі ў свеце
пашукаць. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Ого Малінаў! Пашукаць у свеце! Там жыць
і не паміраць. Гл. р., Кл.
ТО СКОКАМ, ТО БОКАМ. З цяжкасцямі, з мукамі.
Кідаўся, перабіваўся то скокам, то бокам. Смал. р., Пятр. То скокам, то бокам, але неяк
перажылі ўсё. Мін. р., Гарадз. Перажыў яксьці то бокам, то скокам. Перажывём яксьці то
бокам, то скокам. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).
ТРАПІЦЬ У НЕРАТ. Знянацку, нечакана апынуцца ў безвыходным становішчы, трапіць у
безвыходнае становішча.
Надта лёгкі на ўсё: насіўся, насіўся дый трапіў у нерат. Валож. р., Рак. Ты, братка мой, трапіў
у нерат, а цяпер ні ўзад ні ўперад. Тамсама.
Параўн. (у руск.): попасть как кур во щи.
ТРАСЦУ (трасцы) СХАПІЦЬ. З адцен. зламоўн. Не атрымаць, не ўзяць, не пакарыстаць!
Вайна пачалася, дык ён кінуўся забіраць. А ўсе: "Не! Не тваё!" Трасцы схапіў. Гл. р., Кл. Усё
дай ды дай. На гатовае кожын рот разявае. Мо' трасцу схопіш, а не рыбу. Сл. п., Чудз. (А.
Сержп., КАБСП). Такі бацька быў ненаедны. Дзе што — і ён тут. Не любілі ўсе. І тут трасцы
ён схопіць! Гл. р., Барб.
ТРОНУЦЦА З РОЗУМУ. Гл. З РОЗУМУ ТРОНУЦЦА.
ТРУБОЮ ВІЦЦА. Гл. У ТРУБЫ (у трубу) ВІЦЦА.
ТРЫ ЧВЭРЦІ ДА СМЕРЦІ (тры чвэрткі да смерткі). Пра слабога, нямоглага, якому
нядоўга асталося жыць, існаваць, ліпець.
Кажу ж на іх: куды там хапацца-лапацца? Калі ўжо тры чвэрці да смерці, то пакінь маладым:
ім жа ж трэба, яны і зрабіць лепш зробяць. Стоўб. Зразу немцы порстка хадзілі [пра
фашысцкую акупацыю], а тады і відаць па іх было, што ім тут тры чвэрткі да смерткі. Самі
казалі: "Дойч капут, Гітлер капут". Гл. Нашто ім усё гэта? Старому ўжо тры чвэрткі да
смерткі, а ўсё мала, а ўсё каб больш. Івян.
ТРЫМАЦЬ ЯЗЫК (за зубамі). Гл. ЯЗЫК ТРЫМАЦЬ (за зубамі).
ТРЭБА (патрэбны) ЯК САБАКУ (сабацы) ПЯТАЯ НАГА. Зусім, ані (не трэба, не
патрэбны, хто, што каму).
Трэба яму матацыкл як сабаку пятая нага! Гл. Такі патрэбны як сабаку пятая нага. Малад. р.,
Радашк. Трэба мне ты, як сабацы пятая нага. Пух. р., Суц. Так мне той прыма*ка [прымак]
трэба, як сабаку пятая нага. Мін. р., Лыс. Г. Ты мне трэба? Як я без цябе? Ты трэба мне як
6 👁