ІІ). Ці варт? Не купіў — дык не купіў. Такое бяды! Гл. р., Вер. Такое бяды! Што не ўзяў замуж?! Будзе... жаніх, мо' йшчэ [яшчэ] не такі, а лепшы. Гл. р., Зубар. Згубіў мой раз грошы, ды так убіваецца… Я і кажу на яго: "Такое бяды! Будзем жыць — нажывём". Каб за грошы ўбівацца так? Каб за грошы сварыцца? Гл. р., Кл. Гл.: толькі тае і бяды! ТАМ І ТАМ. Ужываецца ў апавяданні, паведамленні замест паўтарэння пра тое, дзе штосьці зрабілася, адбылося, дзе штосьці ляжыць, знаходзіцца. Шукайце, каець [кажа], там і там. Сен. п. (Е. Рам., БС, ІV). — А дзе браў? — Там і там, кажу, назбіраў за дзень кошык. Гл. р., Сымон. ТАНОК (таночак; танкі, таночкі) ВАДЗІЦЬ. ТАНОК (таночак; танкі, таночкі) ЗАВОДЗІЦЬ. З адцен. паэтычн. Вадзіць карагод (-ы), скакаць. Старыя, добра кажаш, а і мы танкі вадзілі. Маз. р., Міх. Старыя суды судзяць, а маладыя танкі водзяць. Гом. п., Дзятл. вол. (З. Радч., ГНП). Па вуліцы дзеўкі танкі водзяць. Тамсама. Чом [чаму] на вуліцу не выходзіш, дзеўкам танкі не заводзіш? Тамсама. [Няма каму] папераду хадзіці, таночкаў завадзіці. Тамсама. Там дзяўчаты водзяць таночкі. З народнай песні. Гл.: у танок ісці (хадзіць). ТЛУМІЦЬ ГАЛАВУ чыю, каму. ЗАТЛУМІЦЬ ГАЛАВУ чыю, каму. Стамляць каго дакучаннем, шумам, пазбаўляць каго магчымасці думаць, працаваць, жыць. Вы мне сваёй чытанінай затлумілі ўжо галаву. Бераз. Дайце пасядзець мне, не тлуміце мне галавы. Тамсама. Тлумілі ўсю ноч галаву. Бял. р., Кл. (Матэр. для сл.). ТО БОКАМ, ТО СКОКАМ. Гл. ТО СКОКАМ, ТО БОКАМ. ТОЛЬКІ (і) БАЧЫЛІ (яго, яе, іх). Пра таго, хто раптоўна, нечакана і бясследна знік. Узгра*баўся неяк на воз і паехаў, толькі яго і бачылі! Ваўк. п., з-пад Свісл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2) Усхапіўся Салімон ды як пусціцца наўцекача, — толькі яго і бачылі. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). Дачушцы пасаг, а сыны? А сын у пер'е абрасце — толькі і бачыла! Гл. р., В. Дзьмухнуў табакаю ў вочы, — дык воўк пайшоў, толькі ён яго і бачыў. Лід. п., з-пад Жалуд. (М. Фед., ІІІ, 2). ТОЛЬКІ І ТОЛЬКІ. Гл. СТОЛЬКІ І СТОЛЬКІ.   ТОЛЬКІ (адно, ажно) ПЯТКІ ЗАБЛІШЧЭЛІ (заблішчалі, забліскацелі). З адцен. жартаўл. ці іран. Вельмі хутка (пабег, панёсся). Во паляцеў, толькі пяткі заблішчэлі! Мін. р., Раг. Паперла, ажно пяткі забліскацелі. Ваўк. п., з-пад Мсціб. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Папёр, адно пяты забліскацелі. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Бізуном па кані, адно пяты заблішчалі! Ваўк. п., з-пад Свісл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). ТОЛЬКІ ТАЕ І БЯДЫ. З адцен. спагадл., з мэтай супакоіць каго. Драбніца! Не бяда! Нічога (анічога
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пере
12 👁