СЯДЗЕЦЬ НА чыім КАРКУ. З адцен. папроку, дакору. Быць у каго на ўтрыманні і быць для
каго клопатам, абцяжарваючы яго.
Падраслі ўдалыя дзяўчаты, дык іх наперабой пачалі сватаць дый пабралі замуж. А тая
ўпартая дачка асталася сядзець у бацькоў на карку. Сл. п., Чудз. (А. Сержп... КАБСП). От з
тае пары мо' і да тых час [часоў] паны і... сядзяць у тых палешукоў і палевікоў на карку,
мучаць іх. Тамсама. А ты чаго? Ці ён на тваім карку сядзіць? Мядз. р., Нар.
Параўн. (у руск.): сидеть на шее.
СЯДЗЕЦЬ НА чыім ХЛЕБЕ. СЕСЦІ НА чый ХЛЕБ. Быць на чыім утрыманні.
Мусіць, ні адна маці не глядзіць, каб як на гатовае, каб хутчэй на дзіцячы хлеб сесці. У
дарозе са Сл. у Люб. Ці вучыцца далей, ці дзе рабіць [працаваць], а не будзе сядзець на
бацькавым хлебе. Лаг. р., Лаг. Да самых салдатаў [службы ў салдатах] на бацькавым ды на
матчыным хлебе сядзецьмеш? Гл. р., Цясн.
СЯДЗЕЦЬ У ДЗЕЎКАХ. Гл. У ДЗЕЎКАХ СЯДЗЕЦЬ.
СЯДЗЕЦЬ У СЕДНЯХ. Быць без руху, без здольнасці (сілы) хадзіць.
Ілля калісь столькі-та лет [гадоў] сядзеў у седнях, а потым... устаў ён і пайшоў на сваіх нагах.
Гом. п. (Е. Рам., БС, ІV).
ТАГО І ТАГО. Ужываецца для скарачэння паведамлення, каб не паўтараць, пра што ўжо
паведамілі.
— Чаго ты ідзеш у свет? — Таго і таго, — кажа ён. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП) — А
чаго ты маўчаў? — Таго і таго, — кажу. Гл. р., Кл. — А цяпер? — Таго і таго, кажу, прыйшла
да вас. Віл. р., Ілья.
ТАКІМ ПАРАДКАМ. Гэтак, так; такім чынам (зрабіць, расказаць).
Такім парадкам мужык адгану*ў [адгадаў] панскую страту. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Як
рабіцьмеш такім парадкам, менш рассыплецца. Гл. р., Кл.
ТАКІМ РАЗАМ. Так, такім чынам.
От наш чалавек пасадзіў яго на воз дый павёз. Такім разам вярнуўся да гасподы [дадому,
дахаты] той гаспадар. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).
ТАК І ТАК. Ужываецца замест пераказу, паўтарэння ўжо вядомага слухачу — таго, пра што
ўжо расказвалася.
Аднаго разу прыйшоў падарожны і просіцца нанач, а яны кажуць: "Так і так. Мы самі не
можам у хаце начаваць". Ваўк. п., М. Азяр. (М. Фед., ЛБ, І). Зайшла, думаю, скажу, — я ж
праўду расказвацьму. Кажу яму: так і так. А ён, мае родненькія, мае каханыя, і ў той бок не
глядзіць. Гл. Прыходзіць бацька дый кажа: так і так, мой сын хоча з ёю пабрацца. Сл. п., Бох.
(А. Сержп., КАБСП).
ТАКОЙ (такое) БЯДЫ! З адцен. спагадл., з мэтай супакоіць кагосьці. Драбніца! Не бяда!
Нічога, анічога!
Такой бяды! Мы не баімося патопы, — раз чалавеку смерць! Слон. п., Радзівіл. (М. Фед., ЛБ,
ІІІ, 2). Такой бяды! Не надта просім — валы* ў нашых руках. Ваўк. п., Новікі (М. Фед., ЛБ
12 👁