СХІЛІЦЬ ХВОСТ. Гл. ПАДТУЛІЦЬ ХВОСТ.
СЦЯЎШЫ ЗУБЫ. Гл. ЗУБЫ СЦЯЎШЫ.
СЫПАЦЬ МАКАМ. НАСЫПАЦЬ МАКАМ. 1. Пісаць дробнымі літарамі, дробненька.
Ну, як ты пішаш?! Сыпле макам, а ты прачытай… Уш. р., Лясн. Аз. Ну і насы*паў ты макам!
Хіба мікраскопам (sic!) чытаць… Тамсама.
2. Гаварыць вельмі хутка, дробненька.
Ты за вучыцельку не будзеш. Хто ж цябе разбярэ, як ты сыплеш макам? Кл. р., Сін. Сыпле
макам, як з аўтамата якога. Тамсама.
СЫПАЦЬ НЕ ПАДСЯВАЮЧЫ. Гл. МАЛОЦЬ (сыпаць) НЕ ПАДСЯВАЮЧЫ.
СЫРЫЦУ ВЫКРУЦІЦЬ (выкручваць) з каго. Гл. ВЫКРУЧВАЦЬ СЫРЫЦУ з каго.
СЫСЦІ НА ПУСТЫ (ліхі) КАНЕЦ. Поўнае маральнае падзенне.
Колісь тут Ціт жыў, і сыны ў яго былі, тры сыны. І ўсе, усе тры сышлі на пусты канец. Так
што нікога з іх няма нідзе [ніводнага нашчадка]. Конан за нейкае зладзейства, а Мікалай — як
дурань гатовы — усунуўся ў паліцыю і сцёрся недзе. Гл. р., Кл. А так нядобра: то спяць да
паўдня, то гуляць ідуць; удзень гуляюць, вечар прыйдзе — гуляюць. Так ні на што не
навучацца [пра дзяцей], дойдуць да ліхога канца. Тамсама. Хадзіцьмеце, покуль на ліхі канец
сы*дзеце. Гл. р., Бярэж.
СЭРЦА АД'ЯДА. Гл. АД'ЯДА (пераяда) ДУШЫ (сэрца).
СЭРЦА (сэрцайка) ГНАІЦЬ. СЭРЦА (сэрцайка) ЗГНАІЦЬ. СЭРЦА ГНОЯЧЫ.
Атручваць жыццё камусьці, знявечваць кагосьці непашанаю, знявагамі, кепскім
абыходжаннем.
Яны ўсё маёй дачушцы сэрца гнаілі, маёй Рэнечцы сэрцайка згнаілі. З прычытання. Дзярж.
А я выкачала кашулечку, па двары ходзячы, а-а-а, сэрца гноячы. Мсц. р., Багацьк. (М. Гар.,
НП).
СЭРЦА КРОІЦЬ (без нажа). Катаваць, мучыць, тэрарызаваць. Параўн.: кроіць (звычайнае
значэнне) — рэзаць, разразаць.
За што ты, скажы, маё сэрца кроіш? Не вывучылася? Я вінаватая? Чаму ж не вывучылася?
Тады — гуляць, і зноў — гуляць… Гл. р., Кл. Ты без нажа маё сэрца кроіш. Навагр. р., Навас.
На вадзіцу ідзе і коніка вядзе, коніка поіць, маё сэрца кроіць. Леп. п. (П. Шэйн, БНП, 1962).
Каб я знала, зачыніла б вароты, каб не кроіў маё сэрца. Сл. п. (П. Шэйн, БНП, 1874). Не стой,
не стой блізка… і не крой майго сэрца. Бо ты стаіш блізка мяне і з другою гаворыш. Сэрца
маё маладое без нажа кроіш. Ваўк. п., Вял. Гр. (Р. Шырма, БНП, І). Па ваду ідзе, дзяньдобры
дае, мае сэрданька як нажом крае. Пруж. п., Шак. (Р. Шырма, БНП, І).
Параўн. (у руск.): истязать, мучить.
СЭРЦА ПЕРАЯДА. Гл. АД'ЯДА (пераяда) ДУШЫ (сэрца).
СЯБЕ ГЛЯДЗЕЦЬ. Гл. ГЛЯДЗЕЦЬ СЯБЕ
Дадатковыя словы
адяда
12 👁