СТРОІЦЬ СМЕХІ (смешкі, смешачкі) з каго. Гл. КЕПІКІ СТРОІЦЬ з каго.
СТРОМ (сторч, стоць) ГАЛАВОЮ. 1. Стрымгалоў (гнаць, паганяць).
Ой, доню, доню, бі кацюбою, дварака з хаты стром галавою. Пруж. п., Шак. (Р. Шырма,
БНП, ІІ). Такога жаніха — малако на губах — папруць сторч галавою. Гл.
2. Ніц, галавою ўніз (упасці, паляцець). Звалілася свякроў з тыну стоць галавой у крапіву.
Карэл. р., Дзяляц. (Р. Шырма, БНП, І). Што вы ўсчапіліся? Парэнча чуць ліпіць. Не было
'шчэ, — паляціць каторы сторч галавою. Гл. р., Кл.
СТУДЭНТ СМАРГОНСКАЙ АКАДЭМІІ. Няўмелы, няўклюдны, медзведзяваты ў
абыходжанні. Выраз узнік у сувязі з тым, што некалі ў Смаргоні ўтаймоўвалі мядзведзяў.
Адкуль такі ўзяўся во гэты студэнт смаргонскай акадэміі? Прайшоў, то ўсім ногі паабіваў.
Малад. І ў нас так скажуць: "Ах ты студэнт смаргонскай акадэміі, ах ты мядзведзь!" Літва,
Свянцяны — Швенчаняляй. Не давялося сустрэць у гутарковай мове выраз "смаргонская
акадэмія". Ён пранік і занатаваны ў рускай літаратурнай мове. Всякие зверинцы, фокусники,
сморгонская академия отбивали публику от театра. В. Давыдов, Рассказ о прошлом. Ну,
господа, — начинает он, — предварительно потоптавшись на одном месте, как это
приличествует всякому оратору, получившему первоначальное образование в городе Сергоче
и потом с честью окончившему курс наук в сморгонской академии. С. -Щедрин, Сатира в
прозе. Цытата прыводзіцца з кнігі А. М. Бабкіна "Лексикографическая разработка русской
фразеологии" (М., 1964).
Гл.: смаргонская палітыка.
СТУПІЦЬ НЕ ДАВАЦЬ каму. Як толькі можна звязваць, скоўваць кагосьці, дзейнасць
чыюсьці; не даваць праходу, не даваць быту.
Такая ліхая свякруха, такая ліхая свякруха, што ступіць [нявестцы] не дасць. Гл. р., Кл.
"Добра" ў іх… Кажуць, што не даюць ступіць, не тое што. Тамсама. Ён ступіць мне не даваў.
Толькі і правяраў, дзе я, што я. Нашто тое брыгадзірства мне? Мядз. р., Нар.
СУХОТЫ КІШАНЬКОВЫЯ ў каго. З адцен. жартаўл. Безграшоўе, няма грошай у
кагосьці.
Браце ты мой, сухоты кішаньковыя ў мяне. Каб капейка!.. І тае няма. Мін., Камар. — А што
такое сухоты кішаньковыя? — Не панімаеце [разумееце] кішаньковых сухотаў? Мусіць,
заўсёды з грашыма жывяце*. Як пуста ў кішэні! Наш тата любіў казаць: хварэеш, братка, на
кішаньковыя сухоты. Тамсама.
Гл.: хварэць на кішэнь.
Гл.: хварэць на кішаньковыя сухоты.
СУШЫЦЬ ГАЛАВУ. Гл. ГАЛАВУ СУШЫЦЬ.
СХАВАЙ (свае, твае) ТРЫ ГРОШЫ (грошыкі)! Замаўчы! Не твая справа! Не вытыркайся!
Схавай свае тры грошыкі. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Каб я на тваім месцы, то памаўчала б.
Схавай твае тры грошы, лепей будзе. Карэл. р., Ярэм.
СХАПІЦЦА Ў РОЖКІ. Гл. БРАЦЦА Ў РОЖКІ
15 👁