Зажані [загані] нас на лепшую травіцу, то і я табе стану ў вялікай прыгодзе, стану ў вялікай
адгодзе. Ваўк. п., з-пад Свісл. (М. Фед., ЛБ, ІІ, 1).
Гл.: стаць у (вялікай) прыгодзе.
СТАЦЬ У (вялікай) ПРЫГОДЗЕ. Спатрэбіцца пры выпадку; спатрэбіцца ў цяжкім ці
безвыходным для кагосьці становішчы, пры незвычайным здарэнні.
Не бі нас, то мы табе станем у велькай [вялікай] прыгодзе. Ваўк. п., з-пад Росі (М. Фед., ЛБ,
1). Адно ж [толькі ж] той шчупак кажа да яго: "Пусці мяне, то я табе стану ў вялікай
прыгодзе". Ваўк. п., Кукл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 7).Хлопчык у плач: "Ой, ой, не хачу! Як я цябе
буду рубаць, калі ты нам у гэтакай вялікай прыгодзе стаў". Ваўк. п., з-пад Росі (М. Фед., ЛБ,
ІІ, І). Дзеўка-дзявіца, русая касіца, дай мне лыжачку кашы, я табе стану ў прыгодзе. Слон. п.,
з-пад Моўч. (М. Фед... ЛБ, ІІ, 1).
СТАЯЦЬ НА ПЕРАШКОДЗЕ. Гл. НА ПЕРАШКОДЗЕ СТАЯЦЬ.
СТАЯЦЬ НА ПРАЎДЗЕ. Гл. НА ПРАЎДЗЕ СТАЯЦЬ.
СТАЯЦЬ НА СВАІМ. Рашуча, цвёрда трымацца сваёй думкі, свайго намеру, свайго
патрабавання.
Матка давай адгаворваць ды не пушчаць. Куды там! Дзеўка стаіць на сваім. Сл. п., Вял. Рож.
(А. Сержп., КАБСП). Хоць стрэль — на сваім стаіць. Акцябр. р., Забал. Просіць, каб поп
пахаваў дзіця [без платы]. Як ні прасіў бедны, поп стаіць на сваім ды і толькі. Маз. п., Луч.
(А. Сержп., СРБП).
Гл.: наважваць на сваё.
СТАЯЦЬ У ВАЧАХ (уваччу*). Пра моцнае зрокавае ўражанне; убачанае (зрокавы вобраз)
уразіла і не сціраецца з памяці.
Хай іх няхай — баравікі тыя! І заснеш, а яны ўваччу стаяць. Гл. р., Кл. Я і цяпер, здэцца, бачу
нябожчыка Мацея. Успомніш — і стаіць уваччу. Тамсама. Нашто было? Дваццаць гадоў, а
пажар у Максімаўцы стаіць у вачах. Малад. р., Заг. Хто як хто, а той ваш Алік — дзе ён
цяпер? — стаіць у вачах: мо і пятнаццаць не было, а ў разведку хадзіў. Мін. р., Даўб.
СТАЯЦЬ У ВУШАХ (увушшу*). Пра захаванне моцнага слыхавога ўражання; пачутае
ўразіла і не сціраецца з памяці.
Мне — што думаеце! — і цяпер стаіць у вушах, як у Лясінах крычалі людзі. Усё — і хаты, і
двары — і людзей усіх спалілі ў вайну. Мін. р., Масл. Паездзілі на цецярукі, дык увушшу
стаяла бур-лу, бур-лу мо пяць дзён. Гл. р., Вайц. Мы каля Маста ўжо былі, аж нехта як зараве
пад мастом, страшна-страшна. І цяпер у вушах стаіць. Мы драла адтуль! Уш. р., Арэх.
СТОЛЬКІ І СТОЛЬКІ (толькі і толькі). Ужываецца ў паведамленні, у апавяданні замест
паўтарэння колькасці, разавасці, цаны.
Я так і сказала: столькі і столькі скрыначак. Мін., Камар. Я і кажу: у мяне было толькі і
толькі [грошай] на кніжцы [ашчаднасці]. Гл. р., Кл. — А колькі ты хочаш за яго (за сена)? —
Толькі і толькі. Слон. п., Радзівіл. (М. Фед., ЛБ, І).
СТОРЧ (стоць) ГАЛАВОЮ. Гл. СТРОМ (сторч) ГАЛАВОЮ.
СТРОІЦЬ КЕПІКІ (кепікі, кпінкі) з каго, Гл. КЕПІКІСТРОІЦЬ з каго
11 👁