СМЕХІ (смешкі, смешачкі) СТРОІЦЬ з каго. Гл. КЕПІКІ СТРОІЦЬ з каго. СМЕХУ ВАРТА. З адцен. зніжальн. Смешна! Смех! Толькі пасмяяцца! Далібог, смеху варта: стары, а зрабіў, як малы. Мін., Камар. Маўчы лепей: смеху варт ехаць у горад напітку накупляць!.. Мін. р., Бараўл. Смеху варта: дваццаць год на машыне; і трэба, зажыгання не выключыў, і сеў акумулятар. Мін. Робіць так, што смеху варт. Малад. СМОЛЬНЫ ДУБ. Гл. СМАЛОВЫ (смалены) ДУБ. СОН СКІНУЦЬ. Гл. СКІНУЦЬ СОН. СПАСЦІ З ЦЕЛА. Схуднець. Кашляе і з цела спала. Казалі, вельмі прастудзілася. Гл. р., Кл. Як да дзела — абы не спасці з цела. Светл. р., Казл. (Матэр. для сл.). СПАЦЬ І КУРЭЙ БАЧЫЦЬ. Пра вельмі пільнага, хітрага і непрыкметнага (чалавека). Можна меркаваць, аснова ўзнікнення фразеалагізма — уяўленне пра лісіныя прытворствы, хітрасць. Вам, здэцца [здаецца], што не вельмі такая. А, браце, спіць і курэй бачыць. Лішняга не скажа, яна табе не прагаворыцца. Гл. Ваша баба спіць і курэй бачыць: нічога не прапусціць. Гл. р., Кл. Параўн. (у руск.): спать и видеть. СПІНУ ЎГНУЎШЫ. Гл. УГНУЎШЫ СПІНУ. СПЛЯСКАЦЬ У ЛАДКІ. Гл. У ЛАДКІ ПЛЯСКАЦЬ. СПРАКОН ВЯКОЎ. СПРАКУ ВЕКУ. Спрадвечна, ад веку. Тут яна [веска Дулебы] спракон вякоў. Бярэз. р., Дул. Старыя кажуць, што такой сухаты* спракон вякоў не было, Смал. р., Пятр. Як цяпер, мо' спраку веку тут жылі якіясь людзі. Секлі лес, рабілі поле, лавілі рыбу ў рэчцы, звера білі ў лесе. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Параўн. (у руск.): испокон веков. СПРАКУ ВЕКУ. Гл. СПРАКОН ВЯКОЎ. СПУСКАЦЬ З ВОКА каго. СПУСЦІЦЬ З ВОКА каго. Страчваць пільнасць, пераставаць сачыць за кім. Мо' на хвілінку спусціла з вока [дзяўчынку], і чаго натварыла! У таз вады і ўсе цацкі ў ваду паўкідала. Падумаць! Няможна з вока спусціць. Малад. р., Радашк. СПЯВАЦЬ НА ХЛЕБ. Гл. НА ХЛЕБ СПЯВАЦЬ. СТАНАВІЦЦА НА ХВАСЦЕ. Гл. НА ХВАСЦЕ СТАНАВІЦЦА. СТАНОВІЦЦА (станавілася) У РОЦЕ. Гл. У РОЦЕ СТАНОВІЦЦА (станавілася). СТАЦЬ НА СВАІМ. Гл. ПАСТАВІЦЬ НА СВАІМ. СТАЦЬ У (вялікай) АДГОДЗЕ. Адгадзіць, аддзячыць за дапамогу, за добрую справу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁