адкуль ні возьмецца — той сабачка коціцца, бы куля, брэша, аж ахрыпне ды сляпіцаю лезе, пакуль тая жанчына не абароніцца сама ды не скажа: "Пайшоў вон!". Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). СМАК ПАЗНАЦЬ. Гл. ПАЗНАЦЬ СМАК. СМАКТАЦЬ КРОЎ. Гл. ПІЦЬ (смактаць) КРОЎ. СМАКТАЦЬ (цягнуць), ЯК ВУЖ. З адцен. асудж. 1. Сушыць каго, паціху і непрыкметна адымаць жыццё чыё. Каб ведалі ды каб зналі!.. На людзях адзін, а дома не той. Аленку да магілы давёў. Ці за слова, ці за што — смактаў, як вуж, пакуль душою загавела. Гл. р., Кл. 2. Часта і доўга выпіваць. Была ж дзеўка як дзеўка. А, бач, пасля вайны прападае і гіне. Які ўжо год толькі і смокча, як вуж. Гл. р., Н. Жыц. Каб мужчына, а гэта жонка!.. І так цягне, як вуж. І не п'яная. От, даў бог памочніцу!.. Маст. р., Граб. (П. Ст., Пол.). СМАК ЧУЦЬ. Мець, адчуваць задавальненне, прыемнасць. Прыйшоў Кандрат і пытаецца: "Мо' навучыце, паночку, як жыць багата, — каб мала рабіць і багата жыць. А то я век гарую і смаку не чую". Разгневаўся пан. Гл. р., Кл. Дзе смак чуюць, там днююць і начуюць. Тамсама. Цяпер, нябось, хто гаруе [шмат, багата працуе], той і смак чуе. Мін., Камар. Як я цябе пацалую, то мо' тыдзень смак той чую. Малад. р., Радашк. СМАЛЕНЫ ДУБ. Гл. СМАЛОВЫ (смольны) ДУБ. СМАЛІЦАЮ ЛЕЗЦІ. Настойліва прыставаць, невыносна дакучаць. — А ты, кажуць, куды гэта тут, шастапала, прэшся! А ён на гэта не зважае дый лезе смаліцаю. Ваўк. п., Вільч. (М. Фед., ЛБ, ІІ, І). Ніяк няможна ад іх адагнацца, усюды смаліцаю лезуць. Тамсама. Гл.: сляпіцаю (слепнем, асвою, асою) лезці ў вочы. Гл.: лезці ў вочы. Гл.: асакою скакаць у вочы. СМАЛІЦЬ МАЛАНКАЮ. Гл. МАЛАНКАЮ СМАЛІЦЬ. СМАЛОВЫ (смалены, смольны) ДУБ. Недарэчнасць, несусвеціца, небывалае. Бытуе ў Навагр., Карэл., Лід., Слон., Нясвіж. і іншых раёнах. Гл.: плесці смаловага (смаленага, смольнага) дуба. Параўн.: грушкі (грушы) на вярбе. Параўн.: смаленая кабыла. СМАЛЯНУЦЬ МАЛАНКАЮ. Гл. МАЛАНКАЮ СМАЛІЦЬ. СМАРГОНСКАЯ ПАЛІТЫКА. Няўмелае, медзведзяватае абыходжанне. І. Насовіч: кажуць таму, хто парушае правіла ветлівасці. Гл.: студэнт смаргонскай акадэміі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяная
12 👁