СЛІНКУ КАЎТАЦЬ. Прагна, хціва глядзець на штосьці прыманлівае, але недасягальнае, недаступнае. Тым часам ужо даўно пара абедаць, а пані ды паны ходзяць каля тых патравак ды толькі слінку каўтаюць ды аблізваюцца. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Пазіраеце на яе, падступіцца саромеецеся, а ўсе слінку каўтаеце. Кл. р., Мер. СЛОВА ДАТРЫМАЦЬ. Гл. ДАТРЫМАЦЬ СЛОВА. СЛОВА ПА СЛОВЕ. Паступова, мала-памалу (пра развіццё размовы; пра пераход гутаркі ў спрэчку, у сварку). — Нашто ты мне ваду спаскудзіў?! — Як-та я спаскудзіў?.. Так гэта слова па слове сцяліся біцца. Ваўк. п., Дварч. (М. Фед., ЛБ, ІІІ). І слова па слове давай сварыцца. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ). Мы ж з Бабруйску разам дыбалі — пяцьдзесят дзве вярсты. Слова па слове разгаварыліся і паладзілі так. Гл. р., Пяц. СЛОДЫЧ УЖЫВАЦЬ (ужыць). Гл. УЖЫВАЦЬ СЛОДЫЧ. СЛУЖЫЦЬ ПРЫГОН (прыгоны). Гл. ПРЫГОН (прыгоны) СЛУЖЫЦЬ. СЛЯЗЬМІ (слёзкамі, слёзачкамі) ЗАЛІВАЦЦА (аблівацца, умывацца).   СЛЯЗЬМІ (слёзкамі, слёзачкамі) ЗАЛІЦЦА (абліцца, умыцца). З адцен. спагадл. Слёзна, горка плакать. Больш навіноў ніякіх табе не пасылаю [у лісце да салдата рускай царскай арміі], бо ты і сам ведаеш, як у нас е [ёсць] і пры чым мяне, бяздольніцу, пакінуў — адно дзень пры дні мушу слязьмі залівацца дый тым згарняцца. Сак. п., з-пад Сух. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Спляце з ружы вянок, узложыць яго на галоў (галаву), зірне ў люстэрка дый зальецца горкімі слёзкамі. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Толькі скажуць што, і слязьмі зальецца. Гарад. — Як табе, дзеванька, з матухнай расстаціся, з свякровай спазнаціся? — А я так расстануся, … спазнаюся: коскамі апушчуся, слёзкамі абаллюся. Віцеб. п. (П. Шэйн. БНП, 1962). Багатая сястра мёд, віно п'е, бедная сястра слёзачкамі лье. Мін. (П. Шэйн, БНП, 1962). Сядзела Агатка, коскамі спусціўшыся, слёзкамі абліўшыся. Барыс. п., (П. Шэйн, БНП, 1962). Села яна пад лазою, аблівалася слязою. Мсц. р., Багацьк. (М. Гар., НП). Чужая радзіма мёд-віно п'е, а свая радня слёзкі лье. Тамсама.   СЛЯПІЦАЮ (слепнем, асою, асвою) ЛЕЗЦІ Ў ВОЧЫ. Назойліва прыставаць, невыносна дакучаць. Жонка і слухаць не хоча, сляпіцаю лезе ў вочы ды кажа, што ён яе не любіць, што кахае другую,...калі не хоча ей сказаць нават аднаго слоўца. Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП). Бывае горача і заедзь [мухі, авадні, слепні] сляпіцаю ў вочы лезе. Рэч. п. (Ч. Пятк. КДПР). Гэта ж такі чалавек, што сляпіцай у вочы лезе. Ашм. р., Гальш. Перастань ты ў вочы лезці. Каб за што, а то за няма нішто лезе сляпіцаю ў вочы. Гл. р., Барб. А хай не лезе сляпіцаю ў вочы. Гл. р., Байл. Дзе ты валочышся...? — пытае яна ды сляпіцаю лезе ў вочы. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). Нельга адкасацца ад яго, слепнем у вочы лезе. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП). Асою лезе ў вочы. Ашм. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Чуць хто пакажацца, дык ось
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁