СКУРА (рэбры) ДЫ (і) КОСЦІ. РЭБРЫ ДЫ СКУРА. Вельмі схуднелы, спятрэлы (чалавек, жывёліна). Ехаў чалавек дарогаю да места [горада, мястэчка], наганіў [здагнаў] бабу старую, абдзертую, толькі скура і косці. Сак. п., Дрыга (М. Фед., ЛБ. І). Гэта баба старая, худая, адно скура ды косці, а такая... дужая, што чалавека як муху задушыць. Слон. п. (М. Фед., ЛБ, 1). На вясну выгналі [статак] — адно скура ды косці. Малад. р., Бак. Адно [толькі] косці ды скура. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Нагналі [пра фашысцкі лагер смерці], дык — родненькая мая! — няможна глядзець: косці ды скура. Мін. р., Лекар. Конь!.. Рэбры ды скура на ім… Малад. р., Бак. Конік той рэбры ды скура. Стаўб. р., Мікал. Хіба на ім араць? Толькі рэбры ды скура. Малад. р., Радашк. Параўн. (у руск.): кожа да кости. СКУРА СВЯРБІЦЬ. З адцен. жартаўл. ці іран. Няўрымслівы, гарэзлівы, залішне рухавы, быццам просіцца на пакаранне. На маім вагэтым [вось гэтым] Колі надта скура свярбіць. Круціцца, шкодзіць. Дзіва, што з імі ў школе цяжка! Мін. р., Угл. Няма табе ўпыну. Шкура на табе свярбіць. Рэ*меня просіць. Гл. р., Байл. Такая натура, што без дубца свярбіць шкура. Сл. п., Гаўрыльч. (А. Сержп., СРБП). Свярбіць, бачу, твая, хлопча, скура, заробіш дубца. Мін. р., Сен. Гл.: скура гарыць. СКУРУ ЗЖАРЫЦЬ каму. Гл. ЖАРЫЦЬ У СКУРУ каму. СЛАЦЬ ЛІСТАМ. Гл. ПАДАЦЬ (слаць) ЛІСТАМ. СЛАЦЬ ПАСАД (у пасад). Гл. ПАСАД (у пасад) САДЗІЦЬ (слаць). СЛЕДАМ ЗА ДЗЕДАМ. Жыць, рабіць, паводзіцца з захаваннем традыцый, прытрымлівацца традыцый, як жылі, рабілі, паводзіліся дзяды, продкі. М. Федароўскі прыводзіць польскую паралель i?? torem przodk?w (ісці шляхам продкаў) (М. Фед., ЛБ, ІV). Рабіць хату, то не такую. Ты прывык следам за дзедам. На якое ліха гэткую нізкую рабіць? Навагр. р., Свіц. Тлумачэнне І. Насовіча выразна звужанае: "Кажуць, калі жонка прыходзіць туды, дзе яе гаспадар". (СБП). З падобным значэннем ужываецца выраз і сёння, але зусім не абавязкова пры такой сітуацыі, калі следам за гаспадаром прыходзіць гаспадыня (за мужам — жонка). Я прыйшла, сяджу..., а тут і ты следам за дзедам. Гл. р., пас. Я. Куп. Не дасцё бабе і хвілінкі пасядзець. Баба да нас — і вы [унукі] следам за дзедам. Бяроз. р., Воc. СЛЕД ЗАМЯЛО чый, каго. Знік бясследна хто. Толькі на трэці дзень трохі ачухаўся пан і вялеў злавіць Рымшу — так звалі таго дзецюка. Ды куды там, — яго і след замяло. Сл. п., Чудз. (А. Сержп... СРБП). Папераразалі драты [тэлефонную лінію]. А пакуль немцы прыехалі, дык партызанаў тых след замяло. Пух. р., Шацк. СЛЕПНЕМ ЛЕЗЦІ Ў ВОЧЫ. Гл. СЛЯПІЦАЮ (слепнем) ЛЕЗЦІ Ў ВОЧЫ. СЛЁЗКАМІ АБЛІВАЦЦА (залівацца, умывацца). Гл. СЛЯЗЬМІ (слёзкамі, слёзачкамі) ЗАЛІВАЦЦА (аблівацца, умывацца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁