З адцен. жартаўл. Ніжняя вопратка відаць з-пад верхняй. Ото прыбралася! У цябе ж, Тэкля, серада з-пад пятніцы відаць. Гл. р., Кл. Нябожчык Ціт як бывала ні надзенецца, дык усё серада з-пад пятніцы відаць. Кажух доўгі, а на кажух — світа кароткая. Тамсама. СЕСЦІ НА чый ХЛЕБ. Гл. СЯДЗЕЦЬ НА чыім ХЛЕБЕ. СКІНУЦЬ СОН. Паспаць крышку, калі вельмі хочацца спаць і чалавек не можа працаваць, ісці. Ужо і паспаў? Так скора? Можа якіх дзесяць мінут. У нас дык кажуць скінуў сон. Навагр. р., Падкас. Прыляж трошкі, скінь сон. Гл. р., Кл. Нашто мне сон скінуць? Мне каб заснуць ды захрапці, каб вечар і ноч. О! тады б я "скінуў сон"! Тамсама. СКІПЕЦЬ (ускіпець) НА НАЖЫ. Загінуць. Ці адзін скіпеў на нажы? Панапіваюцца, бывала, да нажоў даходзіла. Мсц. р., Ход. Хай кіне піць. Выпіў і пайшоў задзірацца, чапляцца. Недзе скіпіць на нажы. Гл. р., Баян. Пастой жа, не кажы, а то скіпіш на нажы. Гом. п., Дзятл. вол. (З. Радч., ГНП). Маўчы, шэльма, не кажы, а то скіпіш на нажы. Мсц. р., Багацьк. (М. Гар., НП). Не лезь да яго, а то ўскіпіш на нажы! Кап. р., Аксам. СКЛАДАЦЬ (рабіць) СКЛАД. СКЛАСЦІ (зрабіць) СКЛАД. Рабіць, праходзіць першыя дзве баразны так, каб адна баразна адвальвалася насупраць другой; антанімічны гэтаму — раскінуць роскідку. Пачакай, сыночак, бягай [бяжы], лепей папрасі, хай дзядзька складзе склад. А вы ж нігодзін [ніводзін] не складзяце складу, дык загон будзе крывы. Гл. р., Кл. Над Рэйтана ніхто харашэй не складзе складу. Што б, здэцца [здаецца], склад зрабіць? А паспрабуй, — не ўсякі. Тамсама. СКОК ПЕРАСКОКАМ. З адцен. іран. Хапаючыся і з беспарадкам (рабіць што, расказваць пра што). Ты такі не будзь, што ў цябе ўсё скок пераскокам. Дзе б рабіў адно за адным, а то ўсё робіш скок пераскокам. Мін. р., Салом. Змоўч! Ты ж не раскажаш. Стане казаць — і пайшоў скок пераскокам. Тамсама. СКРОІЦЬ ПОРТКІ. З адцен. іран. Набіць, даць лупцоўкі. А табе за такі глум трэба было, каб хто скроіў порткі. Зэльва. От скроілі яму порткі. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). СКРУЦІЦЬ ГАЛАВУ. Гл. ГАЛАВУ СКРУЦІЦЬ. СКУЛЬ НІ ВОЗЬМЕЦЦА. Гл. АДКУЛЬ (скуль) НІ ВОЗЬМЕЦЦА. СКУРА ГАРЫЦЬ чыя, у каго. З адцен. дакору, асудж. Няўрымслівы, залішне рухавы і з гэтага шкадлівы (хлапчук, падлетак, юнак), быццам скура просіць супакаення — пакарання. На ім скура гарыць, — так і глядзі: нашкодзіць. Дзе павернецца — і наробіць ліха. Малад. р., Клім. На майго Юрку бывала: "Што Юрка? Гарыць скурка"? Мін. р., Салом. Якое там з яго вучэнне будзе, калі на ім скура гарыць? Малад. р., Бак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁