Век гараваў, не бачыў свету белага. Гл. р., пас. Я. Куп. Як пойдуць адно за адным [дзеці], то і не ўбачыш свету божага. Дзяцей гадаваць не абы-што! Гл. р., В. Таму тое, таму тое, — свету не бачу праз вас. Мін. р., Засл. Жылі мы бывала — хай бог не дае. Пражыла я пяцьдзесят гадоў і свету не бачыла. Бабр. р., Пл. (Хрэстам.). Аддаюць апошняе, а самі ходзяць галодныя ды толькі за працаю свету божага не бачаць. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП, 1911). За дзеўкамі свету не бачыць. Сак. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). 2. Жыць у стра*дзе, у цяжкасцях, несупынна гараваць, жыць у палоне каго, чаго. Ні я, ні бацька мой свету белага не бачыў, абодва парабкамі пражылі. Ён у адных, а я ў другіх [паноў]. Малад. р., Бак. За кулаччам свету не бачу. Гом. п., Дзятл. вол. (З. Радч., ГНП). За Зосяй свету не бачыш. Малад. р., Заг. 3. З адцен. іран. Ты за сном свету не відзіш. Сян. (Е. Рам., БС, ІV). Ён [рабін] такі пісьменны, такі навучны, такі разумны, што за розумам свету не бачыць. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). СВІСТАЦЬ ЧОРТАМ. Гл. ЧОРТАМ СВІСТАЦЬ. СВОЙ БРАТ. Чалавек аднолькавага стану і становішча. Толькі вось з'явіліся такія людзі, што захацелі збагацець, от і пачалі яны ашукоўваць ды крыўдзіць людзей, …часам і свой брат, які-небудзь круцель. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Найгорай, як такі занудлівы ды стане хоць малым начальнікам. Свой брат, а не вельмі паспагадае. Кап. р., Ванел. СВОЙ ХЛЕБ. Сваё самастойнае месца ў жыцці, свая пасада, свой заработак. Абы ў кожнага хлеб свой. Хай жывуць на здароўечка. З вайны ўсім хапіла гора. А цяпер пападымаліся на ногі, свайго хлеба дабіліся. Гл. р., Зубар. Гл.: пайсці на свой хлеб. Гл.: есці свой хлеб. Гл.: быць на сваім хлебе. СВЯРБІЦЬ СКУРА чыя, у каго. Гл. СКУРА СВЯРБІЦЬ. СВЯРБІЦЬ ЯЗЫК чый, у каго. Гл. ЯЗЫК СВЯРБІЦЬ чый, у каго. СВЯТЫМ ДУХАМ (жыць). Нічога не еўшы. Святым духам, Іван, жыць не будзеш: ро*біць [рабіць, працаваць] і тамака [там] трэба. Чаго адказваешся? Ці святым духам збіраешся жыць. Уш. р., Арэх. (Лінг. зб.). А мы так і чакалі вас? Святым духам жылі? Падпільнавалі і пажывіліся. Мін. р., Стар. С. СЕРАДА З-ПАД ПЯТНІЦЫ ВІДАЦЬ. 1. Няўмела затоена, прыхавана, схавана штосьці. Пазвалі ў пракуратуру, а ён думаў выкруціцца. "Чаму ў вас ячмень?" "Адкуль тое ды другое?" Стаў ён і сюды і туды, але ж дзе? Серада з-пад пятніцы відаць. Убачылі, што грэў рукі. Гл. р., Кл. І нашто-бо няпраўду казаць? Кажаш так, а мы ж бачым: у цябе серада з-пад пятніцы відаць. Наманіў, а тут прагаварыўся! Тамсама. Параўн. (у руск.); шито белыми нитками
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіліся
9 👁