Мы ж ёй усе [кажам]: пагуляй, паспееш [замуж]. Паспееш, кажу, сабе свет завязаць. Гл. р.,
Слаўк. Семнаццаты гадок, а ён — стары халера! — звёў яе, завязаў бедненькай свет. Гл. р.,
Кл. Чужыя жаночкі як перапялочкі, а мая няўдала, свет мне завязала. Брасл. р., Перабр. (Р.
Шырма, БНП, 1). Ой, ты дзевачка ды ты харошая, ой, малайцу свет завязала ды гуляці
заказала. Гом. п. Дзятл. вол. (З. Радч., ГНП). Ён малады хлопец,...грэх яму свет завязваць.
Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Чаго так рана ісці замуж? Нашто сабе свет завязваць?
Гл. р., Сымон. Мой татачка-свет завязаў мне свет, мая мамачка-зара мяне замуж аддала.
Ельскі р., Махн. (Хрэстам.). Гневаешся, як я сядно [усе адно] табе свет зачыніла. Ці я табе
свет засланіла? Гл. р., Слаўк. Ты майго не заараў, ты майго не закасіў, і я табе свету не
зачыніў. Гл. р., Кл. А!.. зачыніў ты мне свет… Тамсама.
СВЕТ ЗАЙМАЦЬ. Быць непатрэбнікам, быць не карысным людзям, грамадзе; быць
цяжарам камусьці.
Нашто ж я буду свет займаць, калі я нікому нінавошта непатрэбна? (А. Сержп., КАБСП).
Навучы, мой саколе ясны, навучы, каб і я не дарам свет займала. Сл. п., Чудз. (А. Сержп.,
СРБП). Смерць? Чорт яе забяры! Не баюся смерці. Вельмі страх, каб доўга не займала свету
маладым. Гл. р., Барб. Займае толькі свет. Тамсама.
СВЕТ ЗАСЛАНЯЦЬ каму. Гл. СВЕТ ЗАВЯЗВАЦЬ (засланяць) каму.
СВЕТ ЗАЧЫНІЎСЯ. Пра страту разумнага, рэалістычнага ўспрыняцця (рэчаў, фактаў,
сітуацый).
Табе хіба свет зачыніўся? Кругом дзяўкі, эсталькі [гэтулькі многа] дзявок, і маладых і ўсякіх,
а ён — падумайце самі! — на чужыя дзеці ідзе. Гл. р., Зубар. Бралі за брыгадзіра на
трактарыстаў. А ён — "лепей сам буду на трактары". Брыгадзіру, ведамна, вальней, і плата,
мусіць, большая, куды і паехаць — машыну лягчэй знайсці; усе ж хлопцы хацелі, каб ён быў
за брыгадзіра. Дык дзе ж! Свет яму зачыніўся. Гл. р., Хал.
СВЕТ ЗАЧЫНЯЦЬ каму. Гл. СВЕТ ЗАВЯЗВАЦЬ (засланяць) каму.
СВЕТ З ПРАСВЕТАМ. Вельмі многа (абысці, выхадзіць, прайсці).
Свет з прасветам абхадзілі за дзень. Уш. р., Арэх. (Лінг. зб.). Абышлі свет з прасветам і толькі
паўвядра галабоняў [буякоў, дурніц набралі]. Тамсама.
СВЕТ НЕ БАЧЫЎ. Надзвычай, незвычайна (прыгожы, разумны, непрыгожы, ліхі, нягодны).
Але ось пайшла чутка, што прыве*злі такога гожага хлопца, якога свет не бачыў. Сл. п., Вял.
Рож. (А. Сержп., КАБСП). Хоць гожая, як макаў цвет, але лянівая ды сварлівая… і свет не
бачыў. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Такога ліхога свет не бачыў. Гл. р., Кл. Ілгун — свет
не бачыў. Малад. р., Радашк.
СВЕТ УБАЧЫЦЬ. Зажыць інакш, куды лепш.
З таго хутара як выбраліся, дык я свет убачыла. Гл. р., Стар. Робіш і робіш, сынок. Эс-тулькі
[гэтулькі] вучыўся! А калі ты ўбачыш свет? Гл. р., Кл.
СВЕТУ (белага, божага) НЕ БАЧЫЦЬ. СВЕТУ (белага, божага) НЕ ЎБАЧЫЦЬ. 1. Быць
вельмі занятаму, не мець спачыну, вольнай часіны
12 👁