У адзіноцтве, без падтрымкі.
І ў бацькі не была сірата, і гаспадара [мужа] мела. А ўсю жытку адна, сама сабою. Гл. р., В.
СА СВЕТУ ЗБАВІЦЦА (збыцца). Памерці, загінуць, рукі на сябе налажыць.
Думаеш жаніцца, а прыходзіцца са свету збыцца. Арш. п., Талач. (Е. Рам., БНК). Раскажы,
што Ганнанька з свету збавілася. Мсц. р., Багацьк. (М. Гар., НП). А ўжо Аўдашка з свету
збавіўся, з свету збавіўся, пераставіўся. Тамсама.
СА СВЕТУ ПЕРАВЕСЦІ каго. Гл. СА СВЕТУ ЗБАВІЦЬ (збыць) каго.
СА СВЕТУ ПРЫБРАЦЬ каго. Гл. СА СВЕТУ ЗБАВІЦЬ (збыць) каго.
СА СКУРЫ ВЫПІНАЦЦА. Гл. ВЫПІНАЦЦА СА СКУРЫ.
СА СКУРЫ ПРЭГЧЫСЯ. 1. Старацца як моц-сіла, як ёсць моцы-сілы.
Што так, што так стараўся перагнаць! Ён са скуры прогся і нічога. У дарозе з Люб. на Сл.
2. Выявіць незвычайную, павышаную цікаўнасць і жаданне.
Хочацца бабе паглядзець, што там такое ў гаршку. Ведама, вельмі цікава. Аж са скуры
пражэцца баба... паглядзець... Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). А чаго так са скуры
пражэшся? Стоўб.
СВАЕ ГАДОЎЛІ. 1. Не куплёная (жывёліна, птушка), а выгадаваная сваімі рукамі.
Шкода збываць і кароўку: як ні е [ёсць] — свае гадоўлі. Гл. р., Барб. У нас свінні свае гадоўлі.
Саліг. р., Краснад.
2. Тутэйшы.
Схаўрусавалі ўсе тры нялюдскія, два наязджалыя, а той жа свае гадоўлі. Гл. р., Кл.
СВАЕ РАБОТЫ. Не куплёнае, а зробленае (згатаванае, падрыхтаванае) сваімі рукамі.
Я люблю свае работы сыр. Сл. р., Трухан. Свае работы [каўбаса] смачнейшая і
спажытнейшая. Навагр. р., Скрыш. Мае ж [рукавіцы] свае работы, то і цяплейшыя за твае. Гл.
СВАЁ БРАЦЬ (узяць). Гл. БРАЦЬ СВАЁ.
СВЕТАМ ЗАГАВЕЦЬ. Памерці, загінуць; душою загавець.
Як пайшоў — мо гадоў трыццаць — і светам загавеў. Слон. Ну, а каб не гэтак сталася, то яны
ўсе светам загавелі б. Слон. п., з-пад Моўч. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2).
СВЕТАМ ЗАПАНАВАЦЬ. Быць над усімі, быць над светам.
— Будзь у нас старшы, і тады мы ўсім светам запануем. — Не, — кажа Асілак, — не затым я
прыйшоў, каб светам панаваць, а затым, каб аслабаніць свет ад паноў, бо ўсякі чалавек сам
сабе пан. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП).
СВЕТ БЕЛЫ. Гл. БЕЛЫ СВЕТ1, БЕЛЫ СВЕТ2.
СВЕТ БРЫДЗІЦЬ. Гл. БРЫДЗІЦЬ СВЕТ.
СВЕТ ЗАВЯЗВАЦЬ (засланяць, зачыняць) каму. СВЕТ ЗАВЯЗАЦЬ (засланіць,
зачыніць) каму. Рабіць чыёсьці жыццё без радасці і шчасця, губіць жыццё
9 👁