Пустадомак той улез у мае грады і ўсе сонечнікі [сланечнікі] пазразаў. Каб яго рэзала ды
кроіла яго!.. Гл. р., Кл. Іду, аж паліцаі рэжуць карову — нейдзе [недзе] забралі. Толькі
зірнула… Хай вас рэжа ды кроіць вас! Тамсама.
САБАКАМІ ІРВАЦЬ. Моцна балець.
Не відзіла [не бачыла] крапівы, абстрыкалася, цяпер ногі сабакамі ірвуць. Уш. р., Арэх. (Лінг.
зб.). Нахадзіўся за дзень па лесе, аж ногі сабакамі ірвуць. Тамсама.
САБРАЦЬ НА СТОЛ. Гл. ЗБІРАЦЬ НА СТОЛ.
САДЗІЦЬ НА ПАСАД. Гл. НА ПАСАД САДЗІЦЬ.
САДЗІЦЬ ПАСАД (у пасад). Гл. ПАСАД (у пасад) САДЗІЦЬ (слаць).
САЛА НАГУЛЬВАЦЬ. САЛА НАГУЛЯЦЬ. Тлусцець, таўсцець.
Во ім [паказваючы на чалавека] то трэба лячыцца, а табе, пытаюся ў цябе, нашто ехаць? Ну,
чаго ты паедзеш у тую санаторыю? Хіба толькі сала нагульваць? Сл. Бачыш, як выходзіць у
горадзе: паробіш [папрацуеш] — табе водпуск, нагуляй, нагульвай сала. Мін. р., Лекар.
Авечкі пасвіць лягчэй, а свінні цяжка. Пасучы*, сала не нагуляеш. Гл. р., пас. Я. Куп.
САМА РАЗ. 1. Акурат; акурат падыходзіць, акурат адпавядае.
Каму ж на свята гнаць [пасвіць статак]? Са*ма раз табе, меншаму. Асіп. р., Яс. Табе мая
шапка са*ма раз! Гл. р., Кл. Вы на рост меншы, то вам сама раз на канапе [спаць]. Бераз.
Купіла я сабе гатовую сукенку. Малыя купляюць, а чаму мне не купіць?! І сама раз, як на
мяне шытая. Кап. р., Аксам.
2. З адцен. іран., дакору. Не вельмі (хтосьці зробіць штосьці)!
Ён пойдзе? Са*ма раз ён пойдзе!.. Яму каб заплаціў, а так не ўпросішся. Бабр. р., Бр.
САМ НЕ СВОЙ. Гл. ЯК САМ НЕ СВОЙ.
САМ САБЕ ПАН (гаспадар). Незалежны ні ад кога.
Вы як хочаце. А я за пугу — і сам сабе пан [пра становішча пастуха]. Гл. р., Кл. Каб за
ляснічага вывучыўся! Ляснічы, братка, сам сабе пан, Мін. р., Гуя. А ён адзін у школе, сам сабе
пан (пра настаўніка ў аднакамплектнай школе]. Гл. р., Вайц. — Не, — кажа Асілак, — не
затым я прыйшоў, каб светам панаваць, а затым, каб аслабаніць свет ад паноў, бо ўсякі
чалавек сам сабе пан. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП).
Параўн.: нікому ні ў шапку.
САМ САБОЮ. 1. Без догляду.
Каб дзецям даць лад [вывесці на жыццёвую дарогу, уладкаваць у жыцці], трэба і галавою і
рукамі рабіць. Самі сабою толькі хвоі растуць. Гл. р., пас. Я. Куп.
2. Самастойна, сваімі сіламі.
А дзе-бок той Сцяпан з Баянава? Колісь у Савеце рабіў. Як узяўся, як стаў вучыцца і сам
сабою вывучыўся. Гл. р., Кл. Ужо навучыўся сам лячыць. Пайшоў ён ужо сам сабою [адзін,
без апекуна, настаўніка] і ўслышаў [пачуў], што бо*льная [хворая] ёсць. Гарад. п. (Е. Рам.,
БНК
11 👁