РУКІ АТРАПАЦЬ (атрэсці). Гл. І РУКІ АТРАПАЦЬ (атрэсці). РУКІ КАРОТКІЯ. Няма магчымасці, сілы ці ўлады (зрабіць штосьці, справіцца з чымсьці, з кімсьці). Са мною справіцца рукі ў цябе кароткія. Стане твая машына — і просішся, калупаешся, а без мяне і нічога. Гл. р., Бярэж. Узяць бы яе [замуж] узяў, але рукі кароткія!.. Гл. р., пас. Я. Куп. Параўн. (у руск.): руки коротки. РУКІ НЕ ДАХОДЗЯЦЬ. Не было (няма) часу, не выпадала (зрабіць, рабіць што). Да ўсяго, брат, рукі не даходзяць. Дзе там паспець… Навагр. р., Вал. Ніяк рукі не дойдуць парадак зрабіць. З рамонту беспарадак такі. Тамсама. Не дайшлі старога рукі абрэзаць сад, нарасло лішняга галін, загусцелі [дрэвы]. Карэл. р., Крын. Параўн. (у руск.): руки не доходят. РУК (яго, іх і г. д.) НЕ ПРАЙСЦІ (не прамінуць). 1. Апынуцца ў чыёйсьці ўладзе. Гэты, гаворыць, нашых рук не пройдзе. Гор. п. (Е. Рам., БС, ІV). Як таго генерала, што камандаваў сволаччу? Не прайшоў нашых рук, — злавілі! Гл. р., Зубар. 2. Апынуцца ў руках, стаць уласнасцю (пра рэчы, украдзеныя, узятыя хітрасцю, падманам). Каб ён не баяўся, што не даруюць, — а людзі ўсё бачаць і не забудуць, — то рук яго не прамінула б. Гл. Кумпяк той іх рук не прамінуў, яны закусілі ім. Гл. р., Кл. РУКОЙ ДАСТАЦЬ. Як (хоць) РУКОЙ ДАСТАЦЬ. Зусім блізка. Блізка, хоць рукою дастаць. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Да іх — як рукою дастаць. Люб. Адсюль да Райцы — рукой дастаць, гуляючы і зайсці можаце. Навагр. р., Вал. Хадземце, тут ужо зусім блізенька, праз лясок тут рукой дастаць. Малад. р., Пор. РУКУ ЗАСТРАМІЦЬ каму. Даць хабару, падкупіць каго. Мусіць, руку застраміў, дык і спадзяваўся, што выйдзе. Аж тут… Малад. р. Трэба, братка, было руку застраміць, толькі ведаць каму. Паны любілі, каб падсунуў. Малад. р., Баяры. РЫБУ Ў МУТУ ЛАВІЦЬ. Гл. У МУТУ РЫБУ ЛАВІЦЬ. РЫЗЗЕМ ТРЭСЦІ. Гл. ЛАТАМІ (рыззем) ТРЭСЦІ. РЫЗЫ ДЫ ЛАТЫ. 1. Падзёртая, залатаная, бедная вопратка. Усякія шляхта [са значэннем зборнасці-множнасці] былі, — былі багатыя, былі і такія, што на іх толькі рызы ды латы. Гл. р., Хал. 2. Надзвычайная беднасць, галеча. Казаўся [здаваўся] наш сват багаты, аж толькі рызы ды латы. Барыс. п. (П. Шэйн. БНП, 1962). РЭБРЫ ДЫ (і) СКУРА. Гл. СКУРА (рэбры) ДЫ (і) КОСЦІ. РЭБРЫ КІЕМ ПАМАЦАЦЬ чые, каму. Гл. ПАМАЦАЦЬ КІЕМ РЭБРЫ чые, каму. РЭЗАЛА ДЫ КРОІЛА. Як зламоўнае пажаданне невыноснага болю
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁