РОТ РАЗЯЎЛЯЦЬ (разяваць). РОТ РАЗІНУЦЬ. РОТ РАЗЯЎЛЯЮЧЫ. РОТ РАЗІНУЎШЫ. 1. Крычаць. Чаго тут рот разяўляць? Раскрычалася немаве*д чаго! Люб. р., Паг. 2. Плакаць. Ой-ёй-ёй! Які нехарошы [непрыгожы] ты! Разінуў рот, і слёзы цякуць. Які ты!.. Гл. р., Сымон. 3. Сказаць. Лісаветка ж не дасць вам рота разінуць, — з ёю слова не скажаш. Гл. р., Кл. 4. Выяўляць няўважлівасць, бяздумна гледзячы на штосьці, кудысьці. Чаго стаіць там? Рот разінуў і стаіць. Гл. р., Хал. Разявіў рот і стаіць. Гл. р., Кл. Гл.: разіньку прадаваць. 5. Выяўляць прагнасць, хцівае жаданне (атрымаць штосьці, авалодаць чымсьці). Усё дай ды дай... На гатовае кожын разявае рот. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). На наш каравай роту не разявай. Гл. р., Вольн. Каб яму ўсё!.. І рот разінуў. Чаго стаіць там рот разявіўшы? Гл. р., Кл. Усе хто што [робяць], а то стаіць рот разінуўшы, як за*ткала [заткала — жмук ануч, якім затыкалі адтуліну ў столі, праз якую выходзіў дым у так званых курных, без коміна, хатах]. Тамсама. Паслала, каб выпісаў корму якога, а ён пастаяў рот разінуўшы і прыйшоў з пустымі рукамі. Тамсама. РОТ РАЗЯЎЛЯЮЧЫ. Гл. РОТ РАЗЯЎЛЯЦЬ (разяваць). РУКА ЛЁГКАЯ чыя, у каго. Гл. ЛЁГКАЯ РУКА чыя, у каго. РУКА ЦЯЖКАЯ чыя, у каго. Гл. ЦЯЖКАЯ РУКА чыя, у каго. РУК ЗАЛАЖЫЦЬ (няма за што). Гл. РУК ЗАЦЯЦЬ (залажыць) (няма за што). РУК ЗАЦЯЦЬ (залажыць) (няма за што). Становішча, сітуацыя, калі чалавек застаецца без нічога, з голымі рукамі. Нямашака ў Праўды хлеба, няма за што рук зацяць, і пайшоў ён прасіць, каб брат пазычыў мерку хлеба. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Жыве сабе Ціхон у сваёй старэнькай хатачцы ды маўчыць зубы сцяўшы, хоць часамі няма за што рук зацяць. Сл. п., Пярэвал. (А. Сержп., КАБСП). Як ні стараўся ён выбіцца на гаспадарку, нельга ніякім правам, бо як тут гаспадараваць, калі ў цябе няма за што рук зацяць. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Згарэла гумно ў беднага, усё роўна як яго языком злізала. Бядуе бедны, няма за што рук зацяць. Тамсама. Прыйшлі на пагарэлішча, за што рукі зацяць? Лях. р., Мін. Але ось настаў там вялікі голад. Прапаў немаль [амаль] увесь статак. Пухнуць людзі ад голаду, жыватамі качаюцца, — няма за што рук залажыць. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). РУКІ АДРАБІЦЬ. З адцен. спагадл., жальбы. Вельмі стаміцца. Ой, дзеткі, сёння я рукі адрабіла, адпачну трохі. Баран. р., Моўч. Папарабіла з маленькіх гадкоў, рукі свае адрабіла. Баран. р., Каўп. Я ўжо, дзеткі, рукі адрабіла, а вы не слухаеце мяне. Папомніце: як перакінуся, прападзяце як мухі. Кап. р., Аксам. Сіротанька робіць, рукі адрабіў — на сірату кажуць, што да карчомкі хадзіў. Слон. п. (П. Шэйн, БНП
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁