Раопусціў язык як хурманскі біч. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Паездзіў, хваліцца, па гарадах, а розуму не набраўся, толькі язык распусціў. Матляеш, як той хвастом. Дайшоў, што бацьку і матцы "ты" кажа. Валож. РАССЫПАЦЦА ПАРАХНЁЙ. Гл. ПАРАХНЁЙ РАССЫПАЦЦА. РАСТРЭСЦІ КОСЦІ (костачкі) чые. Гл. КОСЦІ (костачкі) РАЗНЕСЦІ (растрэсці) чые. РАСЦЕ Ў РОЦЕ. Гл. У РОЦЕ РАСЦЕ. РАЎЦІ РОВАМ. Гл. РОВАМ РАЎЦІ. РОВАМ РАЎЦІ. РОВАМ ЗАРАЎЛІ. 1. Моцна, громка плакаць. Што не купіла балетак, дык ровам раўла. Гл. р., Кл. Зубы [баляць], мае даражэнькія, хоць ты ровам раві. Асіп. р., Карыт. Прыйшоў той знахар, агледзеў яго, дастаў з торбачкі якоесь зелле, растоўк яго з салам дый добра вышмараваў ім пана з галавы да ног. На другі дзень пан зароў ровам, бо з яго злезла скура і цела пакрылася струпамі, як у шалудзька. Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП). 2. Моцна, громка зараўці. Ваўкі ўспалі, дык цялуха ровам раўла. Гл. р., Бяроз. Як гне*нула рагамі ў бок, дык [карова] ровам зараўла. Гл. р., Байл. Параўн. (у руск.): ревмя реветь, рёвма реветь. РОГІ ПАДПІЛОЎВАЦЬ (прыціраць). Гл. ПАДПІЛОЎВАЦЬ (прыціраць) РОГІ. РОГІ ПАЗБІВАЦЬ. Гл. ПАЗБІВАЦЬ РОГІ. РОГІ ПРЫЦІРАЦЬ. Гл. ПАДПІЛОЎВАЦЬ (прыціраць) РОГІ. РОЗУМУ НАБІРАЦЦА. РОЗУМУ НАБРАЦЦА. Разумнець. Пачалі людзі прыслуха*цца ды розуму набірацца. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП). Ты думаў!.. Розуму набраліся (з адцен. іран.): Пры саменькім хлевушку агню наклалі. А каб я не найшла на іх?.. Гл. р., Кл. Розуму набраліся: кінуць-рынуць і ехаць немаве*д куды. Тамсама. Так набраўся розуму, што і бацькоў не слухаеш? Навагр. р., Свіц. А як стаў нелапы*м хлапчуком, дык ужо такога набраўся розуму, што пачаў і старшых вучыць. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Зірнуў ён туды-сюды дый пазнаў, што яго сыны набраліся розуму, што страляюць тады, як звер набяжыць, а рыбу ловяць, як сама ў кош лезе. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). РОЗУМУ ПЫТАЦЦА (пытаць). Выпрабоўваць з жартамі ці кпінамі; жартаваць, кпіць. Чаго, скажы ты, трэба? Дзела якое ці розуму пытацца прыйшоў? Малад. р., Радашк. Такі ўжо ж ён разумны!.. Жартачкі ўсё, прыйшоў тут розуму пытацца. У дарозе з Малад. у Мін. — Кума, мая кумачка, дзе жывеш? — Ці ты, куме, розуму пытаеш, ці ты мае хатачкі не знаеш? Мсц. р., Багацьк. (М. Гар., НП). РОСКІДКУ РАСКІНУЦЬ. Гл. РАСКІНУЦЬ РОСКІДКУ. РОТ РАЗІНУЎШЫ. Гл. РОТ РАЗЯЎЛЯЦЬ (разяваць). РОТ РАЗІНУЦЬ. Гл. РОТ РАЗЯЎЛЯЦЬ (разяваць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
15 👁