РАБІЦЬ СКЛАД. Гл. СКЛАДАЦЬ (рабіць) СКЛАД. РАБІЦЬ ШКОДУ каму. Гл. ШКОДУ РАБІЦЬ каму. РАБОЧЫ ЧАС. 1. Гадзіны, дні, тыдні, калі на сельскай гаспадарцы многа працы, якую нельга адкласці (сяўба, жніво, выполванне). Аднаго разу, у рабочы час, калі цэлая сям'я выйшла ў поле... Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР) Ніколі ж не было так, каб у рабочы час рыбу лавілі. Як прыйдзе рабочы час — усе ўсімі, ці малое, ці старое — рабілі дзень і ноч. Карэл. р., Мірат. 2. Рабочы дзень, пэўная колькасць гадзін працы, службы. А чаму нікога няма ў рабочы час? Навагр. р., Вал. РАДАНЬКІ (ра*дачкі) ДАВАЦЬ (даць). Гл. ДАВАЦЬ РАДЫ. РАДА Ў РАДУ. Параіцца, параіўшыся, добра абдумаўшы. — От — кажа — мусіць, Клін украў, то яго работа. Ра*да ў ра*ду, выйшла на тое, што пайшлі на скаргу... Ваўк. п., з-пад Росі (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). [Вёсцы пагражае страшэнная змяя, і людзі] рада ў раду, нара*дзіліся [вырашылі]... набраць саломы, занесці, аблажыць кругом і спаліць. Сак. п., Хадар. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). РАДУ БРАЦЬ (узяць). Гл. БРАЦЬ РАДУ. РАДЫ (ра*дачкі, ра*данькі) ДАВАЦЬ (даць). Гл. ДАВАЦЬ РАДЫ. РАЗВЯЗАЦЬ ЯЗЫК. Гл. ЯЗЫК РАЗВЯЗАЦЬ. РАЗІНУЎШЫ РОТ. Гл. РОТ РАЗЯЎЛЯЦЬ (разяваць). РАЗІНУЦЬ РОТ. Гл. РОТ РАЗЯЎЛЯЦЬ (разяваць). РАЗНЕСЦІ КОСЦІ (костачкі) чые. Гл. КОСЦІ (костачкі) РАЗНЕСЦІ чые. РАЗЯЎЛЯЦЬ РОТ. Гл. РОТ РАЗЯЎЛЯЦЬ (разяваць). РАЗЯЎЛЯЮЧЫ РОТ. Гл. РОТ РАЗЯЎЛЯЦЬ (разяваць). РАЙ У РАЙ. Як акрэсленне прыгажосці, раскошы. Харошае свята... рай у рай. Леп. р., (П. Шэйн, БНП, 1874). Тут, братка, рай у рай! Уш. р., Лясн. Аз. РАСКІНУЦЬ РОСКІДКУ. Узараць загон так, каб на сярэдзіне загона была разора, г. зн. каб раскінуць роскідку, трэба начынаць узорваць загон з бакоў (краёў). Увосень лепш раскінуць роскідку. Гл. р., Кл. Роскідку раскінуць прасцей, як скласці склад. Тамсама. Гл.: скласці склад. РАСПУСЦІЦЬ ЯЗЫК. З адцен. асудж., дакору. Разбалбатацца, гаварыць многа, лішняе, гаварыць непатрэбнае ці непрыстойнае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямя
12 👁