РАБІЦЦА НА ЯБЛЫКІ. ЗРАБІЦЦА НА ЯБЛЫКІ. Паяўляцца на шэрсці (пра каня)
цёмным кружкам, акругленым плямам.
Худога каня купіў, а вунь як паправіўся, што зрабіўся аж на яблыкі. Лельч. р., Сін. П.
(Хрэстам.). Дагледзіш, дык на яблыкі зробіцца. Калінк. р., Юр.
РАБІЦЬ ВАЛА З БЛЫХІ. Гл. З БЛЫХІ РАБІЦЬ ВАЛА.
РАБІЦЬ ДЗЕЛА. Працаваць, займацца справаю.
Адзін [сын] просты, шчырыю..., а другі якісь шарахвост,...лічыў сябе вельмі разумным і не
хацеў рабіць простага мужчынскага дзела. Перш бацька сварыўся, але бачыць, што нічога не
памагае. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Пакуль бацька ўздужаў [быў дужы„ была
сіла], дык ён сам правіў гаспадаркаю, а сыны толькі рабілі дзела, а як бацька пастарэў ды ўжо
не ўздужаў прыганяць сыноў да работы, то разумны сын пачаў агінацца... Сл. п., Чудз. (А.
Сержп., КАБСП)....шкода было аставацца без дурнога рабоцька, што хадзіў цёмны ды
чорны, бы комін, а дзела рабіў за ўсіх. Тамсама.
РАБІЦЬ ЗВОДЫ (зводу). НАРАБІЦЬ ЗВОДАЎ (зводы). Пляткарыць, зводзіць, нагаварваць
на кагосьці. Зводы (звода) — плёткі (плётка).
Яго жонка зводы робіць, перадае другому, так толькі і жыве. Смал. р., Пятр. (Лінг. зб.).
Нарабіла зводы. Лях. р., Кур. (Тамсама).
РАБІЦЬ ЛАД. ЗРАБІЦЬ ЛАД. 1. Прыходзіць да згоды, пагоджвацца, прыходзіць да
ўзаемнага паразумення.
Ён быў такі ўпарты, што з ім ніхто не мог зрабіць ніякага ладу. Сл. п., Чудз. (А. Сержп.,
КАБСП).
2. Жаніць.
— Ці не пара нам свайму Кузёмку рабіць лад? — А я кажу, што ён яшчэ малады хлапчук, што
яму яшчэ не запах хвартух. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП).
3. Жаніцца, браць шлюб і гуляць вяселле.
Дачуўся царэвіч, што там такая гожая дзяўчына, прыехаў туды, узяў яе..., каб зрабіць лад. Сл.
п., (А. Сержп., КАБСП). Па немалым часе парабчук і тая дзяўчына зрабілі лад. Сл. п., Чудз.
(А. Сержп., КАБСП).
РАБІЦЬ ЛАСКУ каму. ЗРАБІЦЬ ЛАСКУ каму. Форма ветлівай, далікатнай просьбы: калі
ласка.
Каму? Яму, такому, ласку рабіць? Мін. р., Коўш. Мы ж чакалі гэтак — усе ўсімі. Ну то зробце
[зрабіце] ласку — зайдзіце да нас, пасядзіце з намі. Уш. р., Вашк. Як просяць ласку зробіць
[зрабіць] — дык чаго?! Тамсама. Зробце мне такую ласку — падвязіце. Ды я ж не прашу
зрабіць мне ласку, — я за сваё. Мін. р., Лекар.
Параўн. (у руск. кніжн.): сделать одолжение, оказать любезность.
РАБІЦЬ ЛІХА каму. ЗРАБІЦЬ ЛІХА каму. Шкодзіць каму.
А зрабіць табе ліха я не ўмею, бо нікому не раблю ліха. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). А
за што табе ліха рабіць? Ты ж ніколі нікому нічога. Гл. р., Кл
10 👁