ПУСЦІЦЬ НА СВЕТ каго. НА СВЕТ ПУСЦІЦЬ каго.
ПУСЦІЦЬ ПОГАЛАСКУ. Гл. ПОГАЛАСКУ ПУСЦІЦЬ.
ПЯРВЕЙШЫМ ЧЫНАМ. Найлепш, як мага лепш.
Як яго звалі-бо, што з Крацкова? Ну, што сена на часць касілі? Што было мо' дзвесце
дзесяцін (сенажаці)? Дык усё казаў: "Ты мне пярвейшым чынам зрабі сёлета, то і на лета
накосіш, будзе і табе, будзе і мне. Ты, Міхаль, як захочаш, то пярвейшым чынам зробіш". Гл.
р., Кл.; Люб. р., Крацк.
ПЯТРОЎСКІ ЧАРВЯЧОК. Светлячок. Пятроўскі — з таго, што свеціцца ён прыкладна ў
так званую пятроўку.
Папараць зацвітае [народнае паданне] у глухую поўнач; блісне як волас перапаліць, нача [як,
быццам, бы, усе адно як] пятроўскі чарвячок, дый шчэзне [знікне]. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР).
ПЯТЫ ПАГРЭЦЬ (абагрэць, сагрэць). Звычайна з нестаноўчаю ацэнкаю, з адцен. асудж.
(за паспешлівасць, безразважнасць, нявытрыманасць). Пабыць (мала, крыху), агледзецца,
звыкнуцца.
Не паспела на новым мейсцы [месцы] пяты пагрэць, а ўжо ў заработкі [дадатковы
прыработак] кінулася… Карэл. р., Лукі. Ды яна (нявестка) такая! Не паспела пяты абагрэць, а
ўжо свякроўцы загадвае. Карэл. р., Любан. Як будзеш перабягаць з мейсца на мейсца, то
пятаў не сагрэеш, то не вельмі разжывешся. Карэл. р., Крын.
ПЯЦЬ ЖЫЛЫ, ВЫПІНАЦЬ ЖЫЛЫ. На ўсю сілу, з усёй сілы натужвацца (штосьці
робячы).
Устае парабак досветкі, пне жылы ды малоціць. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). А чаго мы
жылы пну*цьмем? Сл.
РАБІНАВАЯ (арабінавая) НОЧ. Цёмная, з ветрам, маланкаю, грымотамі і навальным
дажджом ноч. Гл. цікавыя меркаванні пра паходжанне гэтага выразу ў кнізе члена-
карэспандэнта АН СССР Ф. П. Філіна "Лексика русского литературного языка
древнекиевской эпохи" (Уч. зап. Ленинград, пед. ин-та им. А. И. Герцена, т. 80, 1949, стар.
258—259), у артыкуле А. М. Фінкеля ("Вопросы языкознания", 1956, № 4, стар. 92—95). Ф.
Філін выказвае здагадку, што выраз гэты, які бытуе і сёння ў беларускіх, смаленскіх гаворках,
трапіў у кіеўскае койнэ з зямель крывічоў. Ч. Пяткевіч: рабок (птушка Tetrao Bonasio Lin.)
ёсць героем усім вядомай рабінавай ночы, у часе якой бура расцярушвае, рассейвае рабкоў,
якія трымаюцца чародкамі. Рабінавая иоч бывае між прачыстымі (другая палавіна жніўня —
першы тыдзень верасня). Перуны б'юць адзін за адным, страшэнны лівень лье..., а бліскавіца
блісь ды блісь, здаецца, што ўвесь свет гарыць. У гэтую ноч рабкі як паразлятаюцца..., то ўжо
так і жывуць па адным. Таму гэтая ноч завецпа рабінавая. Ч. Пяткевіч дадае: пра кожную
бурлівую ноч кажуць: "Ото ж рабінавая ноч, няхай бог крые; добры хадзяін [гаспадар] і
сабакі не выжане на двор. (Ч. Пятк., КДПР).
Тады набраў сабе падтопы і пайшоў паліць пана, даждаўшы рабінавай ночы. Гор. п. (Е. Рам.,
БС, IV). Арабінавая ноч — навальнічная ноч. Сл. п. (А. Сержп., Грам. нарыс).
Параўн. (у руск.): воробьиная ночь
Дадатковыя словы
бюць
10 👁