ПРЫСТАВАЦЬ У ПРЫМЫ. Гл. ПРЫМАЦЦА (прыставаць, ісці) У ПРЫМЫ.
ПРЫСТАЦЬ ДА БЕРАГУ. Замацавацца на пэўным месцы, заняць пэўнае месца ў
грамадстве, спыніцца на пэўным занятку, перастаўшы мяняць занятак, месца.
За шмат што браўся і шмат дзе быў, а з нічым (sic!) астаўся. Да ніякага (sic!) берагу не
прыстаў. Навагр. р., Падкас. Як на мой розум, то ці вучыўся, ці не вучыўся, а прыстань да
нейкага берагу. Так усе людзі робяць. Навагр. р., Любча.
ПРЫСТАЦЬ У ПРЫМЫ. Гл. ПРЫМАЦЦА (прыставаць, ісці) У ПРЫМЫ.
ПРЫСЫПАЦЬ (пяском) ВОЧЫ каму, чые. ПРЫСЫПАЦЬ ВОЧЫ каму, чые.
Пакуль і пяском воч не прысыпалі, усё дзеткам старалася, дагаджала. Натое маці дзеткам! Гл.
р., Кл. Здагадаўся цар, што тады... будзе давольны, як яму пяском прысыплюць вочы. Маз. п.,
Луч. (А. Сержп., СРБП). Усяк будзе, пакуль не прысыплюць пяском вочак, будзеш і рады,
будзеш і горны. Гл. р., Слаўк.
ПРЫТКНУЦЬ (свае) ТРЫ ГРОШЫ (грошыкі). З адцен. папроку, дакору. Нечакана і без
патрэбы ўлезці, умяшацца ў размову, гутарку, спрэчку.
Меншы надта рухавенькі і з языком любіць улезці. Стануць штось гаварыць, і ён прыткне
свае тры грошы. Стаўб. р., Мікал. А без цябе не абыдзецца? Усюды свае тры грошыкі
прыткнеш... Валож. р., Пярэж.
Параўн. (у руск.): совать (свой) нос, соваться с носом (со своим носом).
ПРЫХІЛІЦЬ ХВОСТ. Гл. ПАДТУЛІЦЬ ХВОСТ.
ПРЫХОДЗІЦЬ НА ДУМКУ што. Гл. НА ДУМКУ ГІРЫХОДЗІЦЬ што.
ПРЫХОДЗІЦЬ У ГАЛАВУ каму. ПРЫЙСЦІ Ў ГАЛАВУ каму. З'яўляцца (пра думку, намер,
задуму, план).
А прыйдзе бывала пану ў голаў [галаву] якое ліха, дык давай яму, хоць радзі; даставай і тады,
хоць бы на надвор'і сыпалася каменне. Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП). Ні разочку мне і ў
галаву не прыходзіла, што мае дзеці так зрабіць змогуць. Мін. р., Угл. І што яму ў галаву
прыйшло? З чаго ён так? Асіп. р., Яс.
ПРЫЦЕРЦІ (прыціраць) РОГІ. Гл. ПАДПІЛОЎВАЦЬ (прыціраць) РОГІ.
ПУДЛА ДАЦЬ. Гл. ДАЦЬ ПУДЛА.
ПУСКАЦЬ КАЧКІ. Нізка кідаць на ваду (камень, трэску ці іншае што), каб кінутае,
удараючыся аб паверхню вады, рабіла скачкі.
Хадзі, дык навучу пускаць ка*чкі. Глядзі як: кінь, каб каменьчык плясь-плясь-плясь па вадзе,
каб ляцеў далёка. Гл. р., Кл. Каб чарапком, во добра ка*чкі пускаць, толькі плясь-плясь-плясь,
мо' больш як дзесяць разоў. Тамсама. А ты, Юзік, умееш ка*чкі пускаць? Ты пускаў качкі
хоць калі? Гл. р., пас. Я. Куп.
ПУСКАЦЬ ЧМУТ. Гл. ЧМУТ ПУСКАЦЬ.
ПУСТАЯ МАЛАТАРНЯ. Гл. МАЛАТАРНЯ ПУСТАЯ.
ПУСТОЕ МАЛОЦЬ. Гл. МАЛОЦЬ ПУСТОЕ
Дадатковыя словы
зяўляцца, надворі
11 👁