Бачыць Салімон, што непрыяцелю прыйшлі капцы. Маз.п., Луч. (А. Сержп., СРБП). Доўга
хварэў пан, чуць не паўгода пракачаўся. Усе думалі, што яму прыйшлі капцы. Сл. п., Чудз. (А.
Сержп., СРБП). Бачыць Кашчэй, што прыйшлі яму капцы, давай ён прасіцца. Сл. п., Вял.
Рож. (А. Сержп., СРБП). А на вельмі хітрага хіба не прыйдуць капцы? Гл. р., Слаўк. Найшлі
на яго дванаццаць галодных ваўкоў... Няма ў Музы*кі нічога ў руках, толькі пад пахаю ў
мяшэчку скрыпка. Што тут рабіць? Думае Музы*ка, што тут пачаць. Прыйшоў яму капец. Сл.
п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП).
ПРЫЙШЛО НА ДУМКУ што. Гл. НА ДУМКУ ПРЫХОДЗІЦЬ што.
ПРЫКАРАЦІЦЬ ВЕКУ. Гл. ВЕКУ ЎКАРАЦІЦЬ (прыкараціць).
ПРЫМАЦЦА (прыставаць, ісці) У ПРЫМЫ. ПРЫНЯЦЦА (прыстаць, пайсці) У
ПРЫМЫ. Станавіцца прымаком (параўн.: у гаворках на захад ад Мінска "станавіцца
прымакай").
Забылася, адкуль, — хадзіў тут дзяцюк, хацеў прыняцца ў прымы. А нашто ён Ганне? Гл. р.,
Кл. З вайны быў як стаіць. Ён недзе стражоўскі [з вёскі Стражы*]. Дык прыняўся ў прымы і
жыве. Тамсама. Які ж з яго хлопец, што шукае, дзе ў прымы прыстаць? Тамсама. На чорта,
кажа, я ў прымы прыставаў? Тамсама. Хіба не той год было, як ты прыстаў у прымы? Гл. р.,
Зубар. Нашто бо кажуць: "Прымацкі хлеб сабацкі"? Як не было свае ні хаты ні лапаты, дык
ішоў у прымы. Гл. р., Слаўк. Адзін хлопец пайшоў у прымы. Ваўк. п., з-пад Мсціб. (М. Фед.,
ЛБ, ІІІ, 2).
ПРЫМАЦЬДА ДУШЫ (да сэрца) што. Гл. БРАЦЬ ДА ДУШЫ (да сэрца) што.
ПРЫМАЦЬ (браць) У ПРЫМЫ каго. ПРЫНЯЦЬ (узяць) У ПРЫМЫ каго. Узяць за зяця
каго, прычым зяць-прымак пераходзіць жыць у хату жонкі, у сям'ю цесця.
Пусцілі погаласку, што бяруць у прымы салдата. Гл., Барб. Бачаць бацькі*, што недачаканне
замуж аддаць, ось і знайшлі чалавека, у прымы прынялі. Гл. р., Кл. Татачку прасілі: "Татачка
родненькі, хоць за двор аддавайце, хоць у прымы прымайце". Гом. п., Дзятл. (З. Радч., ГНП).
Аднекуль добрага хлопца ўзялі, прынялі ў прымы і жывуць. Гл. р., Вольн. Як цяпер, то і не
лічыцца, што прымаць у прымы: ува ўсіх роўнае хаджайства [гаспадарка]. Гл. р., Зубар. Дык
вазьмі ў прымы, калі хваліш. Каб ішоў бы, узяла б. Валож. р., Сак. (Хрэстам.). Падказвалі,
каб Ганна ўзяла каго ў прымы. Гл. р., Кл.
ПРЫНЯЦЬ ГОРА. Гл. ГОРА ПРЫНЯЦЬ.
ПРЫНЯЦЬ ДА ДУШЫ (да сэрца) што. Гл. БРАЦЬ ДА ДУШЫ (да сэрца) што.
ПРЫНЯЦЬ ЛАСКУ. Гл. ЛАСКУ ПРЫМАЦЬ.
ПРЫНЯЦЬ У ПРЫМЫ каго. Гл. ПРЫМАЦЬ (браць) У ПРЫМЫ каго.
ПРЫПАСЦІ (прыйсціся) ДА СПАДОБЫ каму. Спадабацца, прыйсціся да густу.
Панятоўскага паслалі да Кацярыны, дык ён ёй да спадобы надта прыпаў. Ваўк. п., Шыл. (М.
Фед., Л Б, ІІІ, 2). Калі прыпаў ёй да спадобы, то хай сабе так і будзе. Гродз. р., Аз. Тут,
мамачка, не ўмешвайцеся, хіба з ім вам жыць? Прыйшоўся ёй да спадобы — хай сама думае.
Мо' ж не сем гадкоў. Мін. р., У Гл. А мне ўсё да спадобы прыходзіцца. Малад. р., Бор.
ПРЫСТАВАЦЬ НА КПІНКІ да каго. Гл. КЕПІКІ СТРОІЦЬ з каго
Дадатковыя словы
сямю
10 👁