ніколі не бачаць прасветлае часіны. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). У дзецях як каму пашанцуе: хто ўсю сваю жытку рады з іх, а хто праз іх не ведае прасветлае часіны. Гл. р., Кл. ПРАСВЕТЛАЯ ЧАСІНА (часінка). Гл. ПРАСВЕТЛАЯ ГАДЗІНА (гадзінка). ПРАЦІРАЦЬ ВОЧЫ (вочкі) НА КУЛАК. ПРАЦЕРЦІ ВОЧЫ (вочкі) НА КУЛАК. Плакаць, бедаваць. Не едзь ты, дзяўчына, у тыя Жа*ры, рабі тут, дома. Пратрэш ты вочкі на кулак, нагаруешся там адна, папомніш тады мяне. Уш. р., Слаб. Не раз праз яе працірала вочы на кулак. Уш. р., Вашк. ПРАЧУХАНКІ ДАЦЬ каму. Гл. ДАЦЬ ПРАЧУХАНКІ каму. ПРОПАСЦІ НАПАЛІ. Ненаеднасць, ненасытнасць, вялікі апетыт. Цэлы дзень ясі, — пропасці напалі, Кап. р., Пук. Мусіць, на цябе пропасці напалі: усю дарогу ясі. Дзярж. р., Валяр. Ці на вас пропасці напалі? Сл. р., Гр. Гл.: конская ежа. Параўн. (у руск.): волчий аппетит. ПРОСЬМА (просам) ПРАСІЦЬ. Вельмі шчыра і настойліва прасіць, прасіць напрамілы бог. Просьма прасіць. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Я ў вас просам прашу: прадайце мне, я ж не з Мінска. Ці ж начаваць тут? А заўтра купяць? Вам нядоўга прадаць. Ну, я ведаю, сышлі вашы часы [рабочы час]. Мін., Камар. Як стала просам прасіць, то і ўзяў. Дае*ду, дзякаваць богу. У дарозе з Мін. на Люб. ПРЫБРАЦЬ СА СВЕТУ каго. Гл. СА СВЕТУ ЗБАВІЦЬ (збыць) каго. ПРЫГОН (прыгоны) СЛУЖЫЦЬ. Адрабляць паншчыну, прымусова працаваць на пана. Ім кожны дзень трэба было прыгон служыць ісці, а сабе работаць [рабіць, працаваць] і не было калі. Дык яны днём на прыгоне..., а прыйшоўшы з прыгону, ноччу...на ніву ідуць, жаць пры месячку. Сян. (Е. Рам., БС, ІV). А то ён зразу прыгоны служыў. Гом. п. (Тамсама). ПРЫ ДУШЫ. У наяўнасці (няма, не было рубля, капейкі, гроша). А каб прыйшлося што на што, то і гроша ніхто пры душы не знайшоў бы. Лід. п., Хільч. (М. Фед., ЛБ, ІІ, 1). Ці ж можна, каб так жыць? Прыехаў у госці, а ў яго пры душы рубля няма. Гл. р., пас. Я. Куп. Вы здымаць [фатаграфаваць], а ў мяне пры душы каб грош, каб капейка, — няма. Баран. р., Каўп. Параўн. (у руск.): за душой. ПРЫЙДЗЕ НА ДУМКУ што. Гл. НА ДУМКУ ПРЫХОДЗІЦЬ што. ПРЫЙСЦІ НА СВЕТ. Гл. НА СВЕТ ПРЫЙСЦІ (пайсці). ПРЫЙСЦІСЯ ДА СПАДОБЫ каму. Гл. ПРЫПАСЦІ ДА СПАДОБЫ каму. ПРЫЙСЦІ Ў ГАЛАВУ каму. Гл. ПРЫХОДЗІЦЬ У ГАЛАВУ каму. ПРЫЙШЛІ КАПЦЫ каму (прыйшоў капец) каму. Канец, смерць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁