Параўн. (у руск. кніжн. з бібл.): в поте лица.
ПОЎНЫ ЯК ВОКА. Вельмі поўны (поўна), роўна з берагамі (пасудзіны) ці нават крыху
вышэй.
Прывезлі дваццаць бутэлек — чыстых як шкло, а поўных як вока. Гл. р., Н. Жыц. Ані не
шкадуе: наліў усім поўна як вока. Гл. р., Кл. І нашто разліваць дабро? І так поўна як вока, а ён
яшчэ лье. Маст. р., Граб. (П. Ст., Пол.). От наліў чарку — поўна як вока! Як я стукацца ёю
буду! Хіба адпіць. Тамсама.
ПОЎНЫЯ КОСЦІ. Вельмі многа (злосці).
Злосць узяла тую дзеўку, а яна хаць [хоць] была маленькая, ды злосці поўныя косці. Сл. п.,
Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). У іх ува ўсіх злосці поўныя косці, — парода такая. Гл. р.,
Вольн. Чуць што, дык у яе на ўсіх злосці поўныя косці. Гл. р., Кл. Злосці поўныя косці — такі,
што і ў касцях злосць. Бял. р., Кл.
ПРАВІЦЬ МАЛЕБНЫ. Гл. МАЛЕБНЫ ПРАВІЦЬ.
ПРАГЛЕДЗЕЦЬ ВОЧЫ (вочкі). Гл. ВОЧЫ (вочкі) ПРАГЛЕДЗЕЦЬ.
ПРАЗ СЯБЕ БРАЦЬ. ПРАЗ СЯБЕ ПАПАБРАЦЬ. Рабіць непасільнае.
А нашто цераз сябе браць? Хоць дзе — ці галавою, ці рукамі — праз сябе не бяры. Хіба ж не
відно, што праз сябе ўзяў? І на* табе... худы, слабы. Галава і галава [баліць]... Высах на
трэску. Гл. р., Кл. Атавы далі колькі хто хоча. Дык ён праз сябе як папабраў, як папабраў...
Усенькую восень ляжыць жыватом. Тамсама.
ПРАЗ СЯБЕ ПАПАБРАЦЬ. Гл. ПРАЗ СЯБЕ БРАЦЬ.
ПРАЗ СЯБЕ ЎЗЯЦЬ. Гл. ПРАЗ СЯБЕ БРАЦЬ.
ПРАЙМАЕ (праняло) ЦЫГАНСКІМ ПОТАМ каго. Гл. ЦЫГАНСКІМ ПОТАМ
ПРАЙМАЕ каго.
ПРАПІВАЦЬ ПЛАТКІ. ПРАПІЦЬ ПЛАТКІ. З. Радчанка: калі сватам скажуць пра згоду
аддаць дзеўку замуж, тады пачынаюць піць за здароўе жаніха і нявесты, гэта называецца
прапіць платкі. (З. Радч., ГНП).
Вы ў іх не пытайцеся пра такое. Хіба яны скажуць, як платкі прапівалі? Лоеўскі р., Руд.
ПРАПЛАКАЦЬ ВОЧЫ (вочкі). Гл. ВОЧЫ ПРАПЛАКАЦЬ (выплакаць).
ПРАСВЕТЛАЯ ГАДЗІНА (гадзінка), ПРАСВЕТЛАЯ ЧАСІНА (часінка). Палёгка,
адпачынак, лепшы час — як супрацьлеглае беспрасветнасці ў працы, клопатах.
А той... запрогся, бы чорны вол у саху, дый не бачыць прасветлае гадзіны. Сл. п., Чудз. (А.
Сержп., КАБСП). А нашто так, сынок? Бацька цёмны ды чорны быў, ніколі прасветлае
гадзіны не бачыў. А ты? Ты вывучыўся, усё нажыў, а чаму ты дзень пры дні, вечар у вечар
сядзіш і сядзіш? Ты ж не бачыш прасветлае гадзіны, няма ў цябе, дальбог, прасветлае часіны.
За работаю ты нічога не ўбачыш. Кажу, дык смяешся… Які тут смех?.. Гл. р., Кл. Даўней
рабілі [працавалі], не бачылі прасветлае гадзінкі. Гл. р., Байл. Людзі працуюць дзень і ноч
10 👁