Тамсама. Назбірала з дуба вецця і расказвае, а бабы вушы распусцілі і слухаюць. Леп. р.,
Арэх. (Лінг. зб.).
Гл.: не чуць смаку ў языку.
Гл.: несці мох з балотам.
ПЛЕСЦІ ЛАПЦІ (з кашалямі). НАПЛЕСЦІ ЛАПЦЕЙ (з кашалямі). З адцен. асудж.,
дакору. Гаварыць абы-што, малоць языком, малоць лухту.
Ат! Пляцеш ты лапці з кашалямі. Акцябр. р., ст. Рацм. Вы пойдзеце туды? Зноў? О! Той вам
нагаворыць, — ён напляце вам лапцей з кашалямі. Толькі слухай, то нарасказвае. А вы ж,
кажуць, усе чысценька спісваеце [запісваеце]? Гл. р., Зубар. Не пляці ты лапцей, не чмуці
людзей. Мы самі з вусамі. — Я... праўду кажу. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП).
ПЛЕСЦІ СМАЛОВАГА (смольнага, смаленага) ДУБА. Гаварыць несусвеціцу, абы-што.
Тут, у Валеўцы, адзін хадзіў, запісваў песні, — хоць што запісваў. Просіць, каб мы казалі ці
спявалі, а сам — слова не скажаш: толькі пачнеш, а ён і пачне сам, гаворыць і гаворыць, ат,
пляце смаленага дуба. Навагр. р., Вал. Пляце смаленага дуба. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Ці не
перастаў бы ты смаловага дуба плесці? Нясвіж. р., Гарадз.
Гл.: смаловы (смольны, смаляны) дуб.
Гл.: верзці грушкі (грушы) на вярбе.
Гл.: злажыць смаленую кабылу.
ПЛЯСКАЦЬ У ЛАДКІ. Гл. У ЛАДКІ ПЛЯСКАЦЬ.
ПЛЯЧЫСТЫ НА ЖЫВОТ. З адцен. жартаўл. ці іран. Пра таго, хто многа есць.
— А як бляху вантрабянкі ўтрубілі ўдваіх [удвух]? — Як было, то было, што з'елі — не
схавалі. — У вас уся парода плячыстая на жывот. Бабр., аўтавакзал. Такі на жывот
плячысты, а тонкае кроквы адзін не ўздубіш [не ўсцягнеш на зруб]? Гл. р., Кл. Ты, брат,
плячысты на жывот! Каб так рабіў, то і добры б быў! А то есць — пацее, а робіць... аж
мерзне. Валож. р., Пярэж.
ПОГАЛАСКА ПАЙШЛА. Панеслася чутка, плётка.
З нічога погаласка не пойдзе. Гл. р., Слаўк. Неяк пайшла тут погаласка, што знайшліся
Бараноўскага сыны. Дзе ж вернуцца, калі немцы пабілі? Гл. р., Кл.
ПОГАЛАСКУ ПУСЦІЦЬ. Разнесці, распаўсюдзіць чуткі.
Погаласку пусцяць, з ветру вяроўку саўюць. Карэл. р., Лукі. Пусцілі погаласку, што канцэрт
прыедзе. Тамсама (Матэр. для сл.). Пусцілі погаласку, што бачылі Міхасёвага Пракопа ў
Мінску, а таго даўно на свеце нямаш [няма]. Гл. р., Кл. Нейкі чорт пусціў погаласку, дык
людзі расхапалі ў лаўцы ўсё чысценька. Тамсама.
ПОТАМ УМЫВАЮЧЫСЯ. Вельмі стараючыся, вельмі напружваючы ўсю сілу, многа і
няспынна працуючы.
У нас і даўней каторыя жылі нішто сабе. Але ж як жылі? Яны ж потам умываючыся тое
багацце набывалі. Гл. р., Слаўк. Што вы на Аніся? Ён усю жытку сваю рабіў потам
умываючыся. Нядзіва, што і сыноў вывучыў. Гл. р., Кл
Дадатковыя словы
зелі
8 👁