Параўн. (у руск.): уплетать (уписывать) за обе щеки. ПЕРШ-НАПЕРШ. Найперш, на самым пачатку. Каго толькі там [у пекле] не было! Перша-наперш вынырнула лысая галава ксяндза, а поруч з ёю кіпелі ў смале доўгія кудлы папа,...разам выскачылі з смалы маладзенькая паненка, абняўшыся з старым панам, старая пані... Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Там, бачу, Васіль Катлінскі стаіць. Камендант перш-наперш папытаўся ў мяне, хто ён. Пух. р., Верк. (Хрэстам.). Ну, дачушкі, ідзіце ў ягады, каторая перш назбірае поўную каробку, тая перш- наперш замуж пойдзе. Слон. п., Студар. (М. Фед., ЛБ, ІІ, І). Перш-наперш я выцягнуў ерш [рыфма: перш — ерш]. Гл. р., Кл. Перш-наперш пад'есці трэба, а тады ба*чыцьмем, як і што. Гл. р., Стражы*. Параўн. (у руск.): прежде всего, перво-наперво. ПЕЧАНІ АДСАДЗІЦЬ. Гл. АДСАДЗІЦЬ ПЕЧАНЦЫ (печані). ПЕЧАНЦЫ АДСАДЗІЦЬ. Гл. АДСАДЗІЦЬ ПЕЧАНЦЫ (печані). ПІЦЬ (смактаць) КРОЎ. З адцен. асудж., пагардл. Здзекавацца, мучыць, вельмі жорстка абыходзіцца, эксплуатаваць. Быў сабе багатыр [багаты чалавек] такі скупы-скупы, што, як кажуць, у яго зімою і лёду не дастанеш, ды вельмі паганы... Проста драў з людзей скуру і піў кроў, як тая п'яўка... Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР). Кідайце... Вас абманваюць, кроў нашу п'юць. Кінулі работу жнеі ў гарадзішчанскага памешчыка і разышліся. Мін. р., Стр. (Хрэстам.). Каб каліль [калі-небудзь] вы паслухалі ды пазапісвалі, як яна лаецца ды кляне… От дык кляне…"Ты ўсё жыццё кроў піў". "Папапілі мае крыві". "Крыві мае напіўся!" Гл. р., Кл. Хіба мала людское крыві выпіў! 'Шчэ ў старое ўрэмя [за старым часам, пры царызме] служыў ды ўдаваў людзей. Тамсама. Я знелюбіў усіх зямельнікаў [уласнікаў зямлі] — ці багатых, ці хоць і небагатыя. Увесь век смакталі з мяне на сваёй зямлі маю кроў. Бацька парабкаваў, я пяцьдзесят гадочкаў парабкаваў. Малад. р., Бак. Хто з нашага брата толькі не смактаў крыві! Адны прыходзілі, другія адыходзілі. А нам му*кі былі. Тамсама. Параўн. (у руск.): пить кровь, сосать кровь. ПЛАСТАМ ЛАЖЫЦЦА. Гінуць (пра групы, вялікую колькасць людзей). Тут накінуліся на каваля, а ён ухапіў аднаго за чуб ды як замахнецца кругом сябе, дык войска пластам лажыцца. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП). Прыязджаў тут нейкі, мо' палкоўнік ваенны. Расказваў, як у нейкую вайну лажылася пластам войска, — хто з марозу, а каго так забівалі. Стаўб. р., Рубяж. ПЛАТКІ ПРАПІВАЦЬ (прапіць). Гл. ПРАПІВАЦЬ ПЛАТКІ. ПЛЕСЦІ ГЛУПСТВА. Гл. ГЛУПСТВА ПЛЕСЦІ. ПЛЕСЦІ (збіраць, хапаць, хватаць) З ДУБА ВЕЦЦЕ. З адцен. асудж., дакору. Гаварыць абы-што, малоць языком, малоць лухту. Што ты пляцеш з дуба вецце? Чашн. р., Краснал. Чаго раскрычаліся? Нашто збіраць з дуба вецце? Тамсама. А ты б перастала б нечага плесці з дуба вецце. Чашн. р., Латыг. Ат, яна заўсёды хватае з дуба вецце. Верхнядз. р., Н. Лад. Ну!.. Пайшла хватаць з дуба вецце
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падесці, пюць, пяўка
9 👁