як адрэзала; больш ні разу не прыходзілі. Карэл. р., Ярэм. Па той раз ужо яна агонь сама шануе і ўсіх навучае, бо ёй добра далося ў знакі. Ваўк. п., Дварч. (М. Фед., ЛБ, І). Колісь [калісьці] тут знайшоўся падрадчык: плыты гналі. Вельмі ўмешваўся і кіраваў. Праганялі праз мост. Ну, ён і ўзяўся кіраваць. Усе клейні скруціла і выгнала на бераг. Выкіраваў на адзін бок. Па той раз годзе! Гл. р., Кл. ПАТРЭСЦІ КІШЭНЮ (кішаню). Гл. Трэсці КІШЭНЮ (кішаню). ПА ХУТКІМ (скорым) ЧАСЕ. Скора, зусім мала счакаўшы, праз кароткі адрэзак часу. Бяжыце, дзетачкі, па хуткім часе і я буду там. Гл. р., пас. Я. Куп. Вы паехалі, а па скорым часе і ён прыйшоў. Малад. р., Радашк. Штоб [каб] па скорым часе, то і адратавалі б [тапельца]. Гл. р., Побл. Параўн. (у руск.): вскоре, в скором времени. ПАЦЯГНУЛА НА АБАЛОНЬ. Пахудзеў, памарнеў хтосьці, у выніку змяніўся і колер твару. Абалонь — верхні пласт хваёвай драўніны; калі параўноўваць абалонь са стрыжанем, то яна адрозніваецца колерам — белы з сіняватасцю, адрозніваецца меншаю трываласцю і параўнаўча хуткаю падатнасцю. Што з ім? Вельмі нешта пацягнула на балонь. Чэрвен. р., Карз. У нас — я з былой Ігуменшчыны [Чэрвеншчыны] — як хто пахудзеў ці аслабеў, дык кажуць: "пацягнула на абалонь". Мін. ПА ШТО ДЗЕНЬ. Штодзень, штодзённа. Рада паненка, кліча паніча кожны дзень. Ездзіць той… па што дзень. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). Мужыкі абяднелі, пухнуць ад голаду, бо некалі хлеба зрабіць: пані зганяе па што дзень у двор. Тамсама. ПА ШЫІ НАКЛАСЦІ каму. Гл. НАЛАЖЫЦЬ У КАЎНЕР (у каршэнь) каму. ПА ШЭРСЦІ ГЛАДЗІЦЬ каго. Гл. ГЛАДЗІЦЬ ПА ШЭРСЦІ каго. ПЕРАКІНУЦЦА СЛОВАМ з кім. Загаварыць з кім, крышку, вельмі мала паразмаўляць з кім. Прыедзьце хоць калі, а то ўсё неяк то на станцыі, то ў Нава*грудку, перакінемся словам, а не нагаворымся. Навагр. Ды я з ім і словам не перакінуўся: прыехаў, а ён ад'язджаў, толькі і пабачыў. Навагр. р., Падкас. ПЕРАВЕСЦІ СА СВЕТУ каго. Гл. СА СВЕТУ ЗБАВІЦЬ(збыць) каго. ПЕРАЕСЦІ КІШКІ каму. Гл. КІШКІ ПЕРАЯДАЦЬ каму. ПЕРАЯДА СЭРЦА. Гл. АД'ЯДА (перая*да) ДУШЫ (сэрца). ПЕРАЯДАЦЬ КІШКІ каму. Гл. КІШКІ ПЕРАЯДАЦЬ каму. ПЕРЦІ МОХ З БАЛОТА (з балотам). Гл. НЕСЦІ (перці) МОХ З БАЛОТА (з балотам). ПЕРЦІ ЗА АБЕДЗВЕ ШЧОКІ. З адцен. асудж., іран. Прагна есці, на поўны рот. Але ось памале*ньку ачухаўся поп і давай перці мёд за абедзве шчокі, толькі барада трасецца, бы ў казла. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., СРБП). Хто як, — то скажа, то пасядзіць, а то як сеў, дык толькі прэ за абедзве шчокі. Гл. р., Слаўк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адяда, адязджаў
9 👁