пасад, курыць?! Тамсама. У пасад садзяць і тады малоцяць. Уздз. р., Цяпл. (Хрэстам.). У нас:
пасад слаць. Карэл. р., Сін. Слаб.
ПАСАДЗІЦЬ НА ПАСАД. Гл. НА ПАСАД САДЗІЦЬ.
ПАСАДЗІЦЬ (паслаць) ПАСАД (у пасад). Гл. ПАСАД (у пасад) САДЗІЦЬ (слаць).
ПАСАДЗІЦЬ У КРАПІВУ. Гл. У КРАПІВУ ПАСАДЗІЦЬ.
ПАСКАКАЦЬ ДРОЗДЗІКА. 1. Паскакаць. З адцен. жартаўл., звычайна пры звароце да
дзяцей.
Паскачаш дроздзіка — будзе цукерка. Стоўб.
2. Пакалаціцца, падрыжэць (на холадзе). З такім значэннем ужываецца на паўночнай
Вілейшчыне.
3. Памучыцца пры бяссіллі ці бездапаможнасці ў цяжкай сітуацыі.
Звезлі нас за свет, ну і паскакаў я дроздзіка!.. Малад. р., Бак. А то вёз раз, і дуга зламалася.
Вецер, снег, дарогу замяло. Во паскакаў дроздзіка, пакуль вырабіўся. Нясвіж. Там, брат,
дроздзіка паскачаш. Тамсама.
ПА СКОРЫМ ЧАСЕ. Гл. ПА ХУТКІМ (скорым) ЧАСЕ.
ПАСЛАЦЬ ПАСАД (у пасад). Гл. ПАСАД (у пасад) САДЗІЦЬ (слаць).
ПАСТАВІЦЬ ВОЧЫ на каго. Позіркам, выглядам выявіць варожасць да каго.
Сказаў Антон гэтак, дык Гэля паставіла вочы на яго. Шчуч. р., Будр. Чуць што не так, дык і
паставіць вочы. Валож. р., Пярэж.
ПАСТАВІЦЬ НА НОГІ. 1. Выхаваць, давесці да сталасці і самастойнасці.
Хацеў, каб усіх іх [сваіх дзяцей] на ногі паставіць. Ажно, бачыце, таварыш ляснічы, самога
ногі не трымаюць. Навагр. р., Райца. Ён не аднаго паставіў на ногі. Так і з Юзікам і з Колем.
А яе? Куды яе? Хай робіць дома. Гл. р., пас. Я. Куп.
2. Вылечыць.
Які слабы ляжаў, а дактары паставілі на ногі. Бара*навіч мала — у Мінск забіралі. Баран. р.,
Гарадз.
ПАСТАВІЦЬ НА СВАІМ. Рашуча, без кампрамісу дабіцца здзяйснення намеру.
Яна гатова і чорту душу запрадаць, абы паставіць на сваім. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП).
Каб чорт на чорце сядзеў, то я на сваім пастаўлю. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Каб д'ябал на
д'ябле сядзеў, то ён на сваім паставіць. Сак. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Хоць нагавіцы застаўлю, а на
сваім пастаўлю. Тамсама. Хоць сам у крыві, а на сваім пастаўлю. Тамсама. Слухаць не хацеў,
а стала, стала на сваім: хутар той, кажу, выкінь з думкі. Купіш, а ці разжывешся на хутары? І
бачылі? У дарозе з Ліды на Навагр.
ПА ТОЙ РАЗ. Пасля таго, пасля таго выпадку, здарэння; з таго часу, з таго выпадку,
здарэння.
Адзін раз ускочылі ў слівы. А я: "А куды?!" Па той раз і на двор не зірнуць. Гл. р., Кл. Па той
раз ужо з чалавекам сполкі не меў. Слон. п., Гор. (М. Фед., ЛБ, 1). Як правучылі, па той раз
Дадатковыя словы
дябал, дябле
9 👁