Спужаўся ён і чакае бяды. Па нядоўгім часе захварэла яго матка дый памерла. Сл. п., Вял.
Рож. (А. Сержп., КАБСП). Стаім. Аж па нядоўгім часе падышла пасажырка (пасажырскі
аўтобус) і прывёз нас усіх. У дарозе з Сін. на Сл.
Гл.: па хуткім часе.
ПАПАДАЦЦА НА ЯЗЫК (языкі) каму. Гл. ПАПАСЦІСЯ НА ЯЗЫК (языкі) каму.
Станавіцца аб'ектам гутаркі, размовы людзей, вельмі схільных гаварыць пра другіх,
паўтараць, пераказваць пачутае.
— Пападзіся ёй на язык, дык год з языка не спусціць. — Не так я і баюся каго! Што там
пападуся ёй на язык? Бераз. А яму лепш не пападайся на язык. Гл. Добры на язык не
пападзецца. Гл.
ПА ПРАВАЙ РУЦЭ. Справа.
Стаяць малайцы па правай руцэ. Пруж. п., Шак. (Р. Шырма, БНП, 1).
Гл.: па левай руцэ.
ПАПРАСТАЦЬ НОГІ. З адцен. жартаўл. Пахадзіць, пашпацыраваць (пасля працяглага
сядзення).
Заседзеліся, трэба папрастаць ногі. Паходзім давай. Кап. р., Ванел. Хай яго хай! Абрыдала
сядзець паўдня ў аўтобусе, хадземце, хоць папрастайма ногі! У дарозе з Мін. у Сл. Ну, во —
не вы ж кажаце! — хоць ногі папрасталі. Тамсама.
ПАПРАЎДЗЕ КАЖУЧЫ. Па сутнасці, на самай справе, шчыра кажучы.
Папраўдзе кажучы, то і баяцца няма чаго. Баран. р., Моўч. Яна ж, па праўдзе кажучы, сама
вінаватая: таму, таму расказала, дык і прыйшлі і пытаюцца ў яе пра тыя лістоўкі. Малад. р.,
Радашк. Мы, папраўдзе кажучы, не перагароўваемся. Сл. р., Кл.
ПАПУСКАЦЬ ЛЕЙЦЫ. ПАПУСЦІЦЬ ЛЕЙЦЫ. Паслабляць увагу, патрабаванні,
пільнасць, даваць аслабку.
На гаспадарцы лейцаў не папускай: парадку не будзе. Гл. р., Кл. А хлопцам толькі папусці
лейцы — на галаву ўссядуць. Тамсама. З імі [вучнямі] лейцаў не папускай. Тамсама. Такі ў іх
бацька: папусціў лейцы, дык што хочуць робяць, Тамсама. Папусці адно лейцы. Ваўк. п. (М.
Фед., ЛБ, ІV).
ПАРАХНЁЙ РАССЫПАЦЦА. Марна траціцца, марна гінуць (пра рэчы, багацце).
Бацька быў багаты, а сын ні ў кола ні ў мяла. Усё тое парахнёй рассыпалася. Леп. р., Лясн. Аз.
Што там нажываць? Сцягвай усё ўсякае, а яно, праўду кажаш, рассыплецца парахнёй. Дзецям
трэба будзе — нажывуць, а на дзяцей не назапасішся. Тамсама.
ПАРЫЦЬ КОСЦІ Ў ЗЯМЛІ. Гл. У ЗЯМЛІ КОСЦІ ПАРЫЦЬ.
ПАСАД (у пасад) САДЗІЦЬ (слаць). ПАСАД (у пасад) ПАСАДЗІЦЬ (паслаць). Рассцілаць
снапы на таку (каб малаціць).
Пасадзе*м пасад да схадзе*м няротаў [нератоў] паглядзім. Гл. р., Баян. Ты пасад садзіцьмеш,
а я хочу [хачу] абмесці кругом. Гл. р., Кл. Збіў пасад — і пакуры сабе, а то — пасадзіўшы
Дадатковыя словы
абектам
10 👁