адкуль ні возьмецца — той сабачка коціцца, бы куля, брэша, аж ахрыпне ды сляпіцаю лезе, пакуль тая жанчына не абароніцца сама ды не скажа: "Пайшоў вон!". Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).
СМАК ПАЗНАЦЬ. Гл. ПАЗНАЦЬ СМАК.
СМАКТАЦЬ КРОЎ. Гл. ПІЦЬ (смактаць) КРОЎ.
СМАКТАЦЬ (цягнуць), ЯК ВУЖ. З адцен. асудж. Сушыць каго, паціху і непрыкметна адымаць жыццё чыё.
Каб ведалі ды каб зналі!.. На людзях адзін, а дома не той. Аленку да магілы давёў. Ці за слова, ці за што — смактаў, як вуж, пакуль душою загавела. Гл. р., Кл.
Часта і доўга выпіваць.
Была ж дзеўка як дзеўка. А, бач, пасля вайны прападае і гіне. Які ўжо год толькі і смокча, як вуж. Гл. р., Н. Жыц. Каб мужчына, а гэта жонка!.. І так цягне, як вуж. І не п'яная. От, даў бог памочніцу!.. Маст. р., Граб. (П. Ст., Пол.).
СМАК ЧУЦЬ. Мець, адчуваць задавальненне, прыемнасць.
Прыйшоў Кандрат і пытаецца: "Мо' навучыце, паночку, як жыць багата, — каб мала рабіць і багата жыць. А то я век гарую і смаку не чую". Разгневаўся пан. Гл. р., Кл. Дзе смак чуюць, там днююць і начуюць. Тамсама. Цяпер, нябось, хто гаруе [шмат, багата працуе], той і смак чуе. Мін., Камар. Як я цябе пацалую, то мо' тыдзень смак той чую. Малад. р., Радашк.
СМАЛЕНЫ ДУБ. Гл. СМАЛОВЫ (смольны) ДУБ.
СМАЛІЦАЮ ЛЕЗЦІ. Настойліва прыставаць, невыносна дакучаць.
— А ты, кажуць, куды гэта тут, шастапала, прэшся! А ён на гэта не зважае дый лезе смаліцаю. Ваўк. п., Вільч. (М. Фед., ЛБ, II, I). Ніяк няможна ад іх адагнацца, усюды смаліцаю лезуць. Тамсама.
Гл.: сляпіцаю (слепнем, асвою, асою) лезці ў вочы.
Гл.: лезці ў вочы.
Гл.: асакою скакаць у вочы.
СМАЛІЦЬ МАЛАНКАЮ. Гл. МАЛАНКАЮ СМАЛІЦЬ.
СМАЛОВЫ (смалены, смольны) ДУБ. Недарэчнасць, несусвеціца, небывалае. Бытуе ў Навагр., Карэл., Лід., Слон., Нясвіж. і іншых раёнах.
Гл.: плесці смаловага (смаленага, смольнага) дуба.
Параўн.: грушкі (грушы) на вярбе.
Параўн.: смаленая кабыла.
СМАЛЯНУЦЬ МАЛАНКАЮ. Гл. МАЛАНКАЮ СМАЛІЦЬ.
СМАРГОНСКАЯ ПАЛІТЫКА. Няўмелае, медзведзяватае абыходжанне. І. Насовіч: кажуць таму, хто парушае правіла ветлівасці.
Гл.: студэнт смаргонскай акадэміі.
79 👁