ПАЙСЦІ НА СВОЙ ХЛЕБ. Гл. ІСЦІ НА СВОЙ ХЛЕБ. ПАЙСЦІ РУКОЮ. Гл. ІСЦІ РУКОЮ. ПАЙСЦІ СУПРАЦЬ (проці) ВАДЫ. Гл. ІСЦІ СУПРАЦЬ (проці) ВАДЫ. ПАЙСЦІ Ў ЗАКЛАД. Гл. ІСЦІ (біцца) Ў ЗАКЛАД. ПАЙСЦІ Ў ПРЫМЫ. Гл. ПРЫМАЦЦА (прыставаць, ісці) Ў ПРЫМЫ. ПАЙСЦІ Ў СТВОЛ (у столь). Гл. ІСЦІ Ў СТОЛЬ (у ствол). ПАЙСЦІ Ў ТАНОК. Гл. У ТАНОК ІСЦІ (пайсці). ПАЙШЛА ПОГАЛАСКА. Гл. ПОГАЛАСКА ПАЙШЛА. ПАЙШЛО СЛІЗКА. Гл. ІДЗЕ СЛІЗКА. ПАКАЗВАЦЦА НА ВОЧЫ каму. ПАКАЗАЦЦА НА ВОЧЫ каму. Паяўляцца перад кім. Даўно ўжо і на вочы паказваўся. Мядз. р., Нар. Каб правінава*ціўся, то ён бы на вочы не паказаўся. Гл. р., Кл. Каб не паказваўся на вочы,...пан са свету перавядзе. Бых. п. (Е. Рам., БС, ІV). Нарэшце прагнала яго, каб і на вочы не паказваўся, а сама пабегла на бераг мора, каб паслухаць таго цудоўнага спеву. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). ПАКАЗВАЦЬ (паказаць) КІПЦЮРЫ. Гл. КІПЦЮРЫ ПАКАЗВАЦЬ. ПАКАЗВАЦЬ ПАЛЬЦАМ на каго. Гл. ПАЛЬЦАМ ПАКАЗВАЦЬ на каго. ПАКРУЦІЦЬ (папакруціць) ГАЛАВОЮ. Гл. КРУЦІЦЬ ГАЛАВОЮ. ПАКУЛЬ ВОЧЫ НЕ ЗАЧЫНІЛІСЯ чые. Пакуль смерць не настала, пакуль жыццё не скончылася. Ці мне памагацьмуць? Я ім памагацьму, покуль вочы не зачыняцца. Гл. р., Кл. Не дараваў, покуль і вочы не зачыніліся, так забідзелі [скрыўдзілі]. Гл. р., Зубар. ПАКУЛЬ НОГІ НОСЯЦЬ каго. Пакуль ногі носяць — пакуль у змозе, пакуль можа рухацца, больш ці менш працаваць. Матка маткай: пакуль ногі носяць — усё дзецям. Мін. р., Сёмк. Гарад. Каб пакуль ногі насілі, то чаму ж? Жыла б сабе з імі. Абжыліся, і добра. Але ж на тое гады*. Лаг. р., Мач. ПАЛАЦЬ (гарэць) агнём. Гл. АГНЁМ ГАРЭЦЬ (палаць). ПА ЛЕВАЙ РУЦЭ. Злева. Ішлі з нейкімі ўтраіх, па правай руцэ высокі, па левай — меншы. Гл. р., Кл. Гл.: па правай руцэ. ПАЛЬЦАМ ПАКАЗВАЦЬ (тыцкаць, вытыкаць) на каго. Звяртаць увагу на каго, што з адмоўнаю ацэнкаю, характарыстыкаю. Глядзі, дзеўка, каб пальцамі не паказвалі!.. Шануйся, кажу табе. Гл. р., Кл. Усе яго пальцамі вытыкаюць. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Хто, а дзеўкаю быўшы, абы-як не зробіш: як што — і тыцкацьмуць пальцамі. Гл. р., Кл. ПАЛЯЦЕЦЬ НОСАМ (у зямлю). Гл. ЛЯЦЕЦЬ НОСАМ (у зямлю
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁