Калі на ногі падняўся, ды за ско*там [статкам] пайшоў. Арш. р., Пугл. (Хрэстам.). Яго колісь
аддаў бацька падпа*сычам. Падняўся Міхаль на ногі, але... бацька памёр. Маз. п., Запол. (А.
Сержп., СРБП). От даў бог ім дзеткі на радасць ды на ўцеху. От ужо падняліся на ногі дзеткі.
Сл. п. (Сержп., КАБСП). Так і жывуць людзі, бы вада цячэ ў рацэ. А розум хаць [хоць] ціха,
памале*чку ды ўсё расце, расце і падымецца на ногі. От як вырасце той, ясны бы сонейка,
розум ды пачне свяціць людзям у вочы та [ды] усе пазнаюць, з чаго ліха на свеце, пазнаюць
праўду... Маз. п., Гаўр. (А. Сержп., СРБП). Давай… дадзім ім грошы, няхай багацее, няхай
акрыяе хоць, няхай на ногі падымецца. Хоцім. р., Ял. (Хрэстам.). Падняўся наш бедны на
ногі, засеяў абмежкі ды логі. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).
ПАДЫМАЦЬ ВОЧЫ. ПАДНЯЦЬ ВОЧЫ. Глядзець, пазіраць на каго.
Яму падняць вочы сорам. Акцябр. р., Рацм. Вінаваты, дык на судзе і воч не падняў. Гл. р., Кл.
Падняў вочы ўгару, паглянуў. Ваўк. п., з-пад Лыск. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Падыме ён вочы,
зірне на яе, і здаецца яму, што гэта не сіротка, а тая царэўна, што кажуць у казках. Сл. п., Вял.
Рож. (А. Сержп., КАБСП).
ПАДЫХОДЗІЦЬ, ЯК СВІННІ НАБЭДРЫКІ (на*бадры). З адцен. іран. Ані не
падыходзіць. Набэдрыкі (набадры) — шлеі (шляя), частка зоруі.
Так яму капялюш падыходзіць, як свінні набэ*дрыкі: на галаве капялюш, а бацінкі есці
просяць. Гл. р., пас. Я. Куп. На голых сценах картачак навешала, — падыходзіць, як свінні
набэ*дрыкі. Гл. р., Кл. Падышло, як свінні на*бадры. Кап. р., Аксам.
ПАЕЛІ І ПАЛІЗАЛІ. З адцен. жартаўл. ці іран. Позна! Спазніліся! Параўн.: таму, хто
прыйшоў з гульні і спазніўся на вячэру: "У вас прапелі? А ў нас паелі!" Гл. р., Кл.
ПАЗАПЛЯТАЦЬ ВОЧЫ. Гл. ЗАПЛЕСЦІ ВОЧЫ.
ПАЗБІВАЦЬ РОГІ. Утаймаваць, паставіць на сваё месца (порсткага, нявытрыманага,
рэзкага да людзей). Параўн.: Шкадліваму кату хвост уцінаюць.
Ты ўсіх ядом гатовы есці. Але нарвешся на кагось — пазбівае рогі. У дарозе з Бераст. на
Ваўк. Няма тут каму, каб рогі пазбіваў, — усё ён бачыць, на ўсіх ён. Гл. р., Кл.
Параўн. (у руск.): обломать рога, сломить рога.
ПАЗНАЦЬ СМАК. Адчуць задавальненне, асалоду, прыемнасць.
Толькі тады ад зямлі пазнаць смак можаш, як на яе гною паложыш. Сл. п., Чудз. (А. Сержп.,
КАБСП). Ты 'шчэ не пазнаў смаку рыбу лавіць. Гл. р., Кл. Хоць на што трэба смак пазнаць.
Тамсама.
ПАЙСЦІ ВАЙНОЮ. Гл. ІСЦІ ВАЙНОЮ.
ПАЙСЦІ ЗА ВАДОЮ. Гл. ІСЦІ ЗА ВАДОЮ.
ПАЙСЦІ З СЛЫХАМІ. Знікнуць, прапасці без весткі; знікнуць без следу.
Пайшлі з слыха*мі. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Што з яго [з прымака]? Чуць якое што, ён з
слыха*мі пойдзе. У дарозе з Ваўк. на Зэльву.
ПАЙСЦІ НА ДАБРО. Гл. ІСЦІ НА ДАБРО.
ПАЙСЦІ НА СВЕТ. Гл. НА СВЕТ ПРЫЙСЦІ (пайсці
Дадатковыя словы
збруі
10 👁