ПАДПІЛОЎВАЦЬ (прыціраць) РОГІ. Гл. ПАДПІЛАВАЦЬ (прыцерці) РОГІ.
Уціхамірваць, ставіць на сваё месца (непамяркоўнага, задзірыстага, колкага). Параўн.:
падпілаваць (рогі) — канкрэтнае дзеянне, у выніку якога бык становіцца менш небяспечны
для статка; на поўдні Беларусі былі практыкі-жывёлаводы, якія ўмелі "прыцерці рогі" цяляці,
каб рогі не раслі вялікія і мелі пэўную форму.
Вельмі не скачы, не такіх бачыў! Знойдуцца і табе падпілаваць рогі! Гл. р., Кл. Неяк быў,
глядзеў, узіраўся і кажа: "Хтось рогі падпілуе табе!" Стаўб. р., Шкал. Каго вучы*ць, а каму
трэба рогі прыцерці. Гл. р., Весн. Ты, браток, асцеражне*йшы будзь, бо так прытруць рогі,
што… Ты лішняга нарываешся. Гл.
ПАД ПЛОТ ВАЛІЦЬ (кідаць) што. Гл. ЗА ПЛОТ (пад плот) ВАЛІЦЬ (кідаць) што.
ПАД ПЯТЫ КОЛЕ. З адцен. жартаўл. ці іран. Вельмі страшна, вялікі страх.
Стаяў, а мне так калола пад пяты. Скід. р., Лун. Іх ужо пад пяты добра коле. Ваўк. п., з-пад
Свісл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2).
ПАДТУЛІЦЬ (прыхіліць, схіліць, падагнуць, апусціць) ХВОСТ. ПАДТУЛІЎШЫ
(падагнуўшы, апусціўшы) ХВОСТ. З адцен. асудж. Стаць больш сціплым, менш
прэтэнцыёзным, збавіць самаўпэўненасць.
Узяўся тут на ўсіх. Дык мужчыны як узяліся за яго, як падсыпалі, дык перастаў вучыць і
насміхацца, а тады ціхенька падтуліў хвост — і ходу. Гл. р., Сымон. Падагнуў хвост дый
пайшоў. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Прыхіліў хвост. (І. Нас., СБП). Схіліў хвост ды пад мост.
Тамсама. Ты як скажаш, як ён сам зрабіў, дык пабачыш, зразу хвост апусціць. Малад. р.,
Радашк. Падтуліўшы (падагнуўшы, апусціўшы) хвост — скроміўшыся, пазбавіўшыся
самаўпэўненасці. З таго [пасля таго, з таго выпадку] ісці*ме, то не стане: а падтуліўшы хвост
бокам, каб і не зачапіў ніхто. Гл. р., Слаўк. Каб хоць слова!.. Пайшоў падагнуўшы хвост. Уш.
р., Лясн. Аз. Чаго яшчэ апраўдваешся? Пайшоў бы падагнуўшы хвост. Мін. р., Гуя*.
ПАДЦЕРЦІ (уцерці) НОС. Паказаць камусьці перавагу, вышэйшасць; правучыць.
А ты маўчаў бы, а то нос падатрэ!.. Докш. р., Глін. Яму не падатрэш носу!.. Ведае і чорнае і
белае. Малад. р., Бак. А што, уцерці носа? Яму калісь уватруць носа. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ,
ІV). Рана сілаю выхваляешся. Яшчэ магу так табе ўцерці нос… Малад. р., Сак.
ПАДЫМАЦЦА НА НОГІ (ножкі). ПАДНЯЦЦА НА НОГІ (на ножкі). 1. Уставаць,
станавіцца.
Кабыла пырхнула дый паднялася на ногі. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП). Падыміся,
дзіцятка, на ножкі, хай цётка змерае. Гл. р., пас. Я Куп.
2. Пачынаць хадзінь пасля хваробы, знясілення.
Другі дзянёк, як паднялася на ногі. З нядзелі да нядзелі праляжала на пасцелі. Гл. р., Кл. Я ж
толькі ўчора паднялася на ногі. Бярэз. р., Бл. Доўга яго насіла па моры, доўга пякло на
сонейку, пакуль нарэшце выкінула на бераг. Насілу падняўся ён на ногі, але не мажэ [не
можа] хадзіць. Сеў на камень дый сядзіць. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).
3. Падрастаць і пачынаць зарабляць на сябе, набірацца сілы, убірацца ў сілу
13 👁