ПАВЫДЗІРАЦЬ ВОЧЫ каму. Гл. ВОЧЫ ВЫБІРАЦЬ каму. ПАВЫЙМАЦЬ ВОЧЫ каму. Гл. ВОЧЫ ВЫБІРАЦЬ каму. ПАВЫКОЛВАЦЬ ВОЧЫ каму. Гл. ВОЧЫ ВЫБІРАЦЬ каму. ПАВЫПОРВАЦЬ ВОЧЫ каму. Гл ВОЧЫ ВЫБІРАЦЬ каму. ПАВЫЦЯГВАЦЦА ЯК ЛУТЫ. Гл. ВЫЦЯГНУЦЦА ЯК ЛУТЫ. ПАДАБІВАЦЬ ДА АБУХА што. Гл. ДАБІВАЦЬ ДА АБУХА што. ПАДАВАЦЬ ГОЛАС (галасок, галасочак). Гл. ГОЛАС (галасок, галасочак) ПАДАВАЦЬ. ПАДАГНУЎШЫ ХВОСТ. Гл. ПАДТУЛІЦЬ ХВОСТ. ПАДАГНУЦЬ ХВОСТ. Гл. ПАДТУЛІЦЬ ХВОСТ. ПАД АДЗІН СТРУП. Адно пад адным (дзеці), з малою розніцаю ў гадах. Шасцёра дзяцей ды ўсе пад адзін струп. Маці вайною памерла, дык мучыліся, пакуль у прыют [дзіцячы дом] не забралі. Сл. р., Шантар. Як бывала, дык сямей такіх (не вы ж кажаце, хата дзяцей, а ўсе пад адзін струп) багата было. А цяпер няма такіх. Сл. ПАДАЦЬ ГОЛАС (галасок, галасочак). Гл. ГОЛАС (галасок, галасочак) ПАДАВАЦЬ. ПАДАЦЬ (слаць) ЛІСТАМ. Вельмі дагаджаць, быць пакораю, вельмі мякка і пакорна размаўляць. А ці трэба было так ужо падаць лістам перад ім? Хойн. р., Алекс. — Так ужо годзіць зяцьку, так хорашанька з ім, так ужо лістам сцеле! — Адзін кінуў, дык баіцца. З таго і лістам сцеле. На тое цешча, на тое зяць! Гл. р., Кл. Гаворыць, як лістам сцеле. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Толькі слухайце яго!.. Ён вам будзе ў вочы глядзець і так ласкавенька гаварыць будзе, што, здаецца, толькі табе ён добры, а пойдзе і абгаворыць, 'шчэ выдумае бог ведае чаго. Сапсеў, зморшчыўся, а такі самы астаўся. Такія ўсе, што лістам сцелюць. Кап. р., Пясоч. ПАДБІВАЦЬ (падбіць) КАНЦЫ. Гл. КАНЦЫ ПАДБІВАЦЬ. ПАДВЕСЦІ ПАД ДУРНОГА ХАТУ. Абмануць, абдурыць, свядома прывесці кагосьці да непрыемнасці. Не слухай ты круцяля гэтага. Ён як бач падвядзе цябе пад дурнога хату і сам сухі будзе. Зэльва (П. Ст., Пол.). ПАД (самае) НЕБА. 1. Высокі, вялікі. Як на бяду, нарос гэты ячмень пад самае неба. Ваўк. п., Кр. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Вырас над неба, а дурань як трэба. Малад. р., ст. Уша. 2. Высока. Як навучаць старыя маладых [пра буслоў], збяруцца, круцяцца, а што далей, то ўгору і ўгору, пад самае неба. Гл. р., Вольн. ПАДНЯЦЦА НА НОГІ (на ножкі). Гл. ПАДЫМАЦЦА НА НОГІ (на ножкі). ПАДНЯЦЬ ВОЧЫ. Гл. ПАДЫМАЦЬ ВОЧЫ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁