гавораць. Пагавораць і сціхнуць. Хай сабе памелюць языкамі. Валож. р., Пярш. Умею ці не
ўмею, — няхай сабе! Мін. р., Лыс. Г.
Параўн. (у руск.): пускай себе, пусть себе, пускай, пусть.
НЯЧЫСТАЯ СІЛА. 1. Д'ябал, чорт.
Ну вось, гарэлку гэту выдумаў нячыстая сіла. Гор. п. (Е. Рам., БС, ІV).
2. З адцен. абурэння, крыўды. Ліха, бяда.
Што за нячыстая сіла! Сама ў іголку ўцягнула нітку, палажыла і ніяк не знайду. Мін. р., Вос. І
якая там нячыстая сіла? Як вечар — нехта ў сад ходзіць. Гл. р., Кл.
ПАБІЦЦА Ў ЗАКЛАД. Гл. ІСЦІ (біцца) У ЗАКЛАД.
ПАБРАЦЦА ЗАГРУДКІ. Гл. БРАЦЦА ЗАГРУДКІ.
ПА ВЕК вякоў (ве*каў). Да скону, назаўсёды.
Даўбі [дзятлу] па век ве*каў, што сабе хочаш і калі хочаш. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР). Такі мур
будзе па век вякоў. Калінк. р., Юр.
ПАВЕСІЦЬ ГАЛАВУ. Гл. ГАЛАВУ ЗВЕСІЦЬ (павесіць).
ПАВЕТРЫЦЬ НОСАМ. Гл. ВЕТРЫЦЬ НОСАМ.
ПАВІЦЦА ТРУБОЮ (у трубы). Гл. У ТРУБЫ (у трубу) ВІЦЦА.
ПА (самыя) ВУШЫ. 1. Глыбока (уваліцца, усунуцца, ускочыць у балота, у рэчку).
Валы праламалі лёд дый увязлі ў гразі па самыя рогі. Хацеў выпрагчы валоў, дый сам
ускочыў у палонку па самыя вушы. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП).
2. Вельмі (забрудзіцца, вымачыцца).
Увэдзгаўся па вушы ў гразь. Карэл. р., Лукі (Матэр. для сл.). На часінку выбеглі з хаты, а
прыйшлі, то па самыя вушы мокрыя. Гл. р., пас. Я Куп.
3. Вельмі многа (бруду, смецця).
Малання памерла, а ён адзін душою жыве. Дык што ж стары мужчына? Ні ён агле*дзець
сябе, ні ён прыбраць у хаце. У той хаце па вушы смецця. А што толькі з посуду — усе
чысценька на стале стаіць. Дык, кажа, хоча братаву ўнучку ўзяць і ўсё [маёмасць] на яе
перапісаць. Гл. р., Кл.
4. Вельмі многа (пра багацце, прадукты).
Было ўсяго па вушы. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).
5. Вельмі многа (працы, клопату, спраў, доўгу).
Як жалаванне пабольшылі, то на якое ліха вам тая карова? Толькі клопату па вушы. Гл. р., Кл.
Залез у доўг па вушы. Навагр. р., Вал. У яго і сяння [сёння] доўгу па вушы. Арш. р., Коп.
ПА (самыя) ВУШЫ ЎЛЯЛЮШЧЫЦЦА ў каго. Гл. УЛЯЛЮШЧЫЦЦА (утрэскацца) ПА
(самыя) ВУШЫ ў каго.
ПАВЫБІРАЦЬ ВОЧЫ каму. Гл. ВОЧЫ ВЫБІРАЦЬ каму
Дадатковыя словы
дябал
9 👁