п., Кукл. (М. Фед., ЛБ, ІІ, 1). Ну, садавіся [сядай], хоць ты адна збірала, будзем удваіх есці.
Дзеўка, няма што, села, выця*гае з збанка і есць, а ён усё прыгаршчамі. Тамсама.
2. Нічога не скажаш, неабвержны факт, ісціна.
Палешукі, няма што, разумныя людзі. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Яны, няма
што, лепш умеюць. Скід. р., Чарл.
НЯМА ШТО каму. Проста, лёгка каму.
Яму тут пераскочыць няма што. Навагр. р., Падкас. Мне дзвесце грамаў няма што выпіць.
Навагр. р., Любча. А мне зрабіць гэта няма што. Раз — і ўсе. Навагр. р., Вал.
НЯМА ЯК. Нельга, не магу (не можаш, не можа і г. д.), не ў змозе, не выпадае, нязручна,
няма магчымасці.
Рака глыбокая і шырокая, — няма як перайсці. Лях. р., Мін. Ісці — дзе бачылі! — няма як:
ванзэ*лкі вялікія. Ці хто іх дацягне! Малад. р., Раёўка. Паехала б з табою, але ж няма як:
недагледжанае ўсё. Гл. р., Кл. На ноч няма як кідаць нязгрэбленае [сена]: нарвецца дождж.
Толькі шкадава*цімеш. Гл. р., Хал. А мне... сказалі, што яе абакралі, яна ж не ведае, што там
дома робіцца. Мне няма як казаць ёй проста. Пух. р., Гар. (Хрэстам.). Летась прасілася, а
сёлета ўжо няма як, сорам. Навагр. р., Скрыш.
НЯЎЖО Ж НЕ! Не інакш! а як жа! Станоўчы адказ на пытанне.
Баба пытае: "Зрабіла?" — А яна: "Няўжо ж не!" Ваўк. п., Новікі (М. Фед., ЛБ, ІІ, 1). — А Юзя
ваша паедзе? — Няўжо ж не! Малад. р., Кр. — А Якубава ж ці паступіла? — А няўжо ж не!
Мін. р., Раўк.
НЯЎРОКАМ КАЖУЧЫ. Каб не сурочыць, каб гэтак і засталося, не змянілася (пры
апавяданні пра станоўчае, пра змены ў добры бок).
Мой жа, няўрокам кажучы, перастаў піць. Малад. р., Клім. (Матэр. для сл.). Нас, няўрокам
кажучы, хвароба абмінула. Што такі страшны хадзіў грып! Узда. Няўрокам кажучы, мае
гурочкі хораша гараць [цвітуць]. Гл. р., пас. Я. Куп. Ён у нас, няўрокам кажучы, і хварэць
перастаў, Валож. р., Рак.
Параўн. (у руск.): чтобы не сглазить.
НЯХАЙ (хай) САБЕ (і). 1. Згода, дазвол.
— Вы забарануеце і едзьце канюшыны [па канюшыну]. — Хай сабе і так будзе. Гл. р., Кл. —
Мо' каб сёння пагуляў ён, а ты папасі за яго. А тады ён папасе. — Няхай сабе пагуляе.
Тамсама. Пытаюся, ці можна, каб Міша пахадзіў у школу, — так, каб не запісвалі: яму шэсць
[гадоў] толькі. — Няхай сабе ходзіць. Тамсама. Адставім стол ды папалуднуем: а ён няхай
сабе спіць. Гарад. п. (Е. Рам., БНК.). Хай сабе і блізка лес, а на сабе ж дроў не наносіш. Гл.
р., Н. Жыц. — Вашых дзвярэй ніяк не ўмею зачыніць. — Клопат вялікі! Няхай сабе
адчыненыя. На дварэ ж цёпла. Віл. р., Вяз.
2. Як выказванне абыяк, ці пагардл. да каго, чаго.
— Вязеш на продаж рыбу? — Няхай сабе і так, — кажа ён ды сцёбае кабылку пугаю, каб не
слухаць, што там гавораць. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). — Чаму ты не запляцешся? Не
сорам табе? — Няхай сабе. Мне і так добра. Гл. р., Кл. Вельмі мне галава баліць! Хай сабе
17 👁