Пасядзеў ён там — няма рады: кроў льецца бы з вепрука. Сл. п., Чуч. (А. Сержп., СРБП). Тут
усе папрыбягалі... і смяюцца, дык ён, няма рады, ды на воз, паехалі, ажно закурэла. Лід. п., з-
пад Раж. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2).
2. Не хапае (няма) сілы, магчымасці.
Няма рады давалакчы да хаты. Гродз. р., Канч.
НЯМА Ў ЖЫЦЦІ. Памёр; ужо нябожчык.
Мікодыма даўно няма ў жыцці, ён мо' і семдзесят не пажыў. Гл. р., Кл. Нікога — ні братоў, ні
сястры, — нікога ў жыцці няма. Тамсама.
Параўн. (у руск.): нет в живых.
НЯМА ЧАГО. Не варта, не трэба, не патрэбна.
Больш у грыбы не пайду: няма чаго, сям-там нойдзеш [знойдзеш] добрага [добры грыб —
баравік, дабрак]. Гл. р., Хал. Бацькі рыззем трэслі, а вам цяпер няма чаго бедніцца. Тамсама.
НЯМА ЧАГО КАЗАЦЬ. 1. Сапраўды, праўда што — як сцверджанне, як пацверджанне
чагосьці.
Але, няма чаго казаць, ён быў добры чалавек. Бывала папросіш, дык ніколі не адкажа,
паможа ў бядзе. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Няма чаго казаць, — добрая гаспода.
Тамсама.
2. Як выказванне нестаноўчай ацэнкі, нестаноўчага стаўлення да кагосьці, чагосьці.
Ну і сядло, — няма чаго казаць! Але такому "кавалерысту" добра будзе… Гл. р., Кл.
НЯМА ЧАГО РАБІЦЬ. Інакш нельга, мусіш пагадзіцца, нідзе не падзенешся; нічога не
парадзіш, нічога не зробіш.
Цяжка парабку расставацца з дзяўчынаю, але няма чаго рабіць, трэ' слухаць, бо як наняўся,
дык бы запрадаўся. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Няма чаго рабіць, выдаў цар маніфест,
што дае людзям слабоду і зямлю. Тамсама. От прышлі яны ў яго край, знайшлі тую вёску, дзе
ён жыў, але там ужо без гаспадара і хатка яго абярнулася ды яе хлопцы расцягалі на агонь.
Няма чаго рабіць, трэба жыць як набяжыць. І пачаў ён будаваць сабе харомы ды заводзіць
гаспадарку. Тамсама. У аднаго вельмі беднага чалавека памерла дзіця. Прасіў, прасіў..., але
ніхто не пайшоў капаць я*му. Няма чаго рабіць, трэ' йсці [трэба ісці] самому капаць я*му для
свайго дзіцяці. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). Неяк з вайны [пасля вайны] усё хітраваў.
Людзі нешта робяць, кожны нешта ма*е. Адале і ён, няма чаго рабіць, за трактарыста пайшоў
і робіць, як усе. Гл. р., Барб.
Гл.: нічога не пара*дзіш.
Гл.: нічога не зробіш.
Параўн. (у руск.): ничего не поделаешь, ничего не попишешь.
НЯМА ШТО. 1. Нічога не зробіш, нічога не парадзіш; як прызнанне, што трэба пагадзіцца з
сітуацыяй, становішчам; што нельга зрабіць так, як хочацца.
Засталася я адна-адненькая. Няма што! Давай рабіць, — гаспадарка ж на маіх руках. Скід. р.,
Гал. Кажа: "Клікніце яе!" Але сёстры нешта не хацелі, але такі, няма што, прыклікалі. Ваўк
10 👁