Параўн. (у руск.): драть нос, задирать нос.
НОС ПАДЦЕРЦІ. Гл. ПАДЦЕРЦІ (уцерці) НОС.
НОС УЦЕРЦІ. Гл. ПАДЦЕРЦІ (уцерці) НОС.
НОСА (носу) НЕ ЎБІЦЬ. НЯМА ДЗЕ НОСА (носу) УБІЦЬ. Цесна, непраходна.
А кругом шумеў божы гай ды стаяў з веку густы ды цёмны, што і носу не ўваб'еш. Сл. п.,
Бох. (А. Сержп., КАБСП). Кончылася дарожка, ды пайшоў такі густы лес, што і носа не
ўбіць. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Цяснота, што ў тую канцылярыю не ўваб'еш
носу. Гл. р., Кл. Ты каб пабачыў! На церабяжы так пазаростала, што носу не ўбіць. Тамсама.
Столькі ўсяго ў хаце, што і носа няма дзе ўбіць. Люб. р., Чыж. (Лінг. зб.). Назбіралася
людзей, што носа няма дзе ўбіць. Тамсама.
НОЧ У НОЧ (ночка ў ночку). Штоноч, кожную ноч (ночку), не прапускаючы ніводнай ночы
(ночкі).
У аднаго гаспадара была поўная яма картопель [бульбы] каля дарогі, а сусед яго ноч у ноч
падыходзіў з мяхом дый выносіў картоплі. Ваўк. п., Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Мне і грошай
тых не трэба. Ночка ў ночку старажаваць? Вартаваць? Ці свята, ці нядзеля — ідзі, як вада, і
ідзі. Малад. р., Кр. А мой мілы дома не начуе, ночка ў ночку на кані гарцуе. Віл. п., Зім. (Р.
Шырма, БНП, ІІ).
НЯДОБРАЯ РУКА. Гл. ЛІХАЯ (нядобрая) РУКА.
НЯМА ДУРНЫХ! 1. Рашучае выказванне нязгоды з кім, адмаўлення (ад прапановы, умовы,
занятку).
— Так рана, Францавіч, дахаты? — А ліха яе бяры з рыбаю: холадна. Няма дурных сядзець у
гэткую халадэ*чу. Мін. р., Астр. Гарад. Ці хто яго праў! Лёну няма, а каб і быў? Прадзі, снуй,
вытчы… Няма дурных цяпер прасці і ткаць. Купіў гатовага, — галава без клопату. Пух. р.,
Скобр. Вы бы знали! Как мне понравилось это. Переехали в Минск, и в первый день на
работе услышала от тети Альжбеты (уборщицей работала): "Няма дурных". Как-то сильно,
звучно и мягко, неоскорбительно. Вот как я восприняла. Мін.
2. Не абманіш; не спадзявайся, што не разбіраюся, не разумею.
Няма дурных за свет ехаць. Хочаш — сам едзь, а мяне не падбукройвай. Гл. р., Кл. Няма
дурных: расці*, расці* (гарбузы), а гарбузікі прадавай… Тамсама.
Параўн. (у руск.): нашел дурака!
НЯМА ЗНАЦЬ. Невядома.
На* ж табе ўсе грошы, калі ты ўкраў. Але чаму не прызнаваўся раней? — Сказаў гэтак, і няма
знаць, дзе дзеўся. Сен. п. (Е. Рам., БС, ІV). Брала дваццаць рублікаў, і няма знаць, дзе
падзеліся. Бых. Няма знаць і цяпер, хто тут хадзіў. Тамсама. Няма знаць, як сказаць.
Тамсама. Цяпер ён гукае няма знаць каго. Гом. п., Выл. (Е. Рам., БС, ІV). Даў закуску няма
знаць адкуль і дос [досыць] усім. Сен. п., Шарн. (Е. Рам., БС, ІV).
НЯМА РАДЫ. 1. Безвыходнае становішча, няма выйсця, няма ратунку, нічога не парадзіш.
— А закусваць маеш? — Не. — То... я цябе пачастую! Няма рады, ідзе чалавек. Сак. п., з-пад
Сух. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Пацягся чорт у балота; ужо не бяжыць, а паўзе чуць не ракам
Дадатковыя словы
ўвабеш
11 👁