дык ён і ногі выпруціў. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП). Што ж яе на лячэбніцу? Яна ўжо
ногі выпруціла. Гл. Баюся, што скора і сама ногі выцягну. Бял. р., Кл.
Параўн. (у руск.): ноги протянуть.
НОГІ ВЫЦЯГНУЦЬ. Гл. НОГІ ВЫПРУЦІЦЬ (выцягнуць).
НОГІ ПАПРАСАТЦЬ. Гл. ПАПРАСТАЦЬ НОГІ.
НОГІ СТУПАЦЬ (стаптаць). Знясіліцца, доўга працуючы на нагах, многа ходзячы.
Мае дачушкі, я ўжо і зубы з'еў і ногі сту*паў, ходзячы за статкам. Паст. р., Воцк. (Хрэстам.).
Пахадзіўшы гэтулькі (пачуй, дзе толькі ні былі яны!), дык і ногі стопчаш без пары. Малад. р.,
Улан.
НОГ НЕ ПАЦЯГНУЦЬ. Вялікая стомленасць, знясіленасць.
Сеў ён, праехаў трохі, а конь той і ног не пацягне. Гом. п., Бел. (Е. Рам., БС, ІV). Так
пазморваліся, так выбіліся з сілы, што ног не пацягнуць, здаецца, не свае ногі. Мой вацеты
[вось гэты] і ног не пацягне. Гл. р., Кл. Хай іх няхай з тымі арахамі. За дзень змучылася,
дальбог не пацягну ног. Тамсама.
НОСАМ ВЕТРЫЦЬ. Гл. ВЕТРЫЦЬ НОСАМ.
НОСАМ ЗААРАЦЬ. Паляцець, па*даючы ад удару, штуршка ці зачапіўшыся за штосьці.
Адлезь, а то носам заарэш! Мін. р., Круп. Напіўшыся, прычапіўся, што той узяў ды грабануў,
што аж носам заараў. Мін. р., Куты*. Пабягу, думаю, простаю дарогаю, І пабегла… Мо' пяць
разоў на тваёй простай дарозе носам заарала. Карэння, галля там!.. Называецца, спраста*ла
дарогу. Гл. р., Кл. Глядзі ў мяне! Ато заарэш носам. Тамсама.
НОСАМ КЛЯВАЦЬ. Гл. КЛЯВАЦЬ НОСАМ.
НОСАМ КРУЦІЦЬ. З адцен. дакору, асудж. 1. Не пагаджацца, выказваць нязгоду, але не
выяўна, не аргументуючы нязгоды.
Так з ім і сыдзешся! ён, хоць я*к яму, то носам круціць будзе. Бешанк. Даю дваццаць рублёў,
а ён яшчэ тут носам круціць. Мала? Дык і гэтага не будзе. Уш.
2. Доўга, прыдзірліва выбіраць, перабіраць.
Мар'я круціла-круціла носам, а цяпер ніхто і не сватае, а ладная [прыгожая, прыстойная]
дзеўка. Уш. р., Арэх. (Лінг. зб.). Перакідае хлопцамі сюды-туды, носам круціць, а нічога
завіднага, — так сабе. Бяры што даюць, а носам не круці. Смал. р., Пятр. (Тамсама).
НОСАМ ПАВЕТРЫЦЬ. Гл. ПАВЕТРЫЦЬ НОСАМ.
НОС ВЫСОКА НЕСЦІ. Быць ганарыстым, зазнавацца; задзіраць нос.
— З вамі проста гаварыць, усё і ведаеце пра нашае жыццё. А другі ж з горада — не
пагаворыш! Тут родзіцца, вырасце, а прыедзе, дык ужо высока нос нясе дый гаварыць па-
нашаму не хоча. — А чаго там нос высока несці? У дарозе з Карэл. на Навагр. Адзін выб'ецца
на чалавека, дык глядзіш і радуешся з яго, а другі — нос высока нясе. Асіп. р., Вер. Ой ты,
мілы, не фарсі, высока носа не нясі. Карэл. р., Лукі (Матэр. для сл.).
Параўн.: Хоць нічога не знойдзе, затое [але] хораша пройдзе! Сл. р., Цал
Дадатковыя словы
выбецца, маря
9 👁