Параўн.: ні цюк ні чым чагенька. НІШТО (нічога) САБЕ. 1. Някепскі, нядрэнны. Другі зяць у іх нішто сабе. І усе ў іх — бацька, дзядзькі, цёткі — нішто сабе людзі. Мін. р., Гат. Зруб нішто сабе, але за такія грошы можна [купіць] новенькі, з-пад сакеры [сякеры]. Гл. р., Вайц. Жонка старэйшая за яго, а 'шчэ нішто сабе бабка, лёгкая [рухавая, мае спрыт]. Акцябр. р., Рацм. Так і нішто сабе чалавек, а пабачыцца з шкляным богам, то бяда. Малад. р., Радашк. Ён у нас нічога сабе — і паслухае, і зробіць, толькі скажы. Лаг. 2. Някепска, нядрэнна. — Ну, і як жывяце*? — От, нішто сабе, калупаемся яшчэ патроху, е [ёсць] хлеб, е і да хлеба. Гл. р., Дубр. Табе, кажаш, холадна? А мне нічога сабе. Леп. р., Вор. Параўн. (у руск.): ничего себе. НІЯКІМ ПРАВАМ. Ніяк (аніяк), ніякім чынам, ніякім спосабам (нельга, няможна). Туды ехаць трэ' было цераз ліхую, вельмі трускую грэблю ды цераз балота. От уз'ехалі яны на грэблю ды на каладзяны мост, дык драбінкі скачуць, бы здатны хлопец казачка. Трымалася, трымалася паганая баба, але ніякім правам утрымацца не мажэ [не можа]. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Як ні стараўся ён выбіцца на сваю гаспадарку, нельга ніякім правам, бо як тут гаспадараваць, калі ў цябе ні кала* ні двара, калі няма за што рук зацяць. Тамсама. Быў такі паганы канакрад, што от ніякім правам не ўпільнуеш, хоць ты зубамі дзяржы. Тамсама. Пойдуць нашы бабы ў лес па грыбы ці рваць ягады, дык ось адкуль ні возьмецца той стражнік ды не то адбярэ грыбы ці ягады, але і хусткі паздзірае ды яшчэ наздзекуецца. Ужо не раз збіраліся нашы дзецюкі адсадзіць яму печанцы, ды ніякім правам не могуць яго злавіць, бо ён, злодзей, вельмі хітры. Тамсама. НОГІ АДБІВАЦЬ. НОГІ АДБІЦЬ. Стамляцца з беганіны, хадні, няспынных клопатаў. За раніцу, пакуль управілася ды ўхадзілася — усё дагледзела, печ прапаліла, есці наварыла — дык яй-богу ногі адбіла. Гл. р., В. Таварына [жывёліна], мой ты браце, і тая ўсякая бывае. Адно грызе і грызе, з чарады не выйдзе, дзень пасеш — што і на вочы не нойдзе. А другое, халера такая, наставіць рогі і ідзе куды ногі нясуць. Ногі адаб'еш за дзень. Гл. р., Баян. НОГІ (ножкі) БІЦЬ. Марна хадзіць і стамляцца; хадзіць і стамляцца без вынікаў, без карысці. — Дзень ногі [на паляванні] білі, а што забілі? — Нічога не ўбілі. Мсц. Наўкола возера пойдзеце? А мы дык не пайшлі б: вярстоў сем [вакол Свіцязі] ногі біць. І ніякае ж патрэбы! Навагр. р., Свіц. Дарма, Ясю, ходзіш, дарма ножкі б'еш. Беласт. п., Гарад. (Р. Шырма, БНП, І). Чорт вед за што толькі ногі збіла! Гл. р., Ад. НОГІ ВЫПРУЦІЦЬ (выцягнуць). З адцен. груб. Памерці. — Ато як сперажу, дык і ногі выпруціш, — пужае ён кабылку. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Перш прапалі ўсе свінні, потым кабыла, качаючыся, перавярнулася ў яму ды, скажы ты, пакуль ён агледзеўся, дык яна і ногі выпруціла. Тамсама. Выменяў такую каняку, што не прыехаў ён і да гасподы, бо яна ўпала пасярод дарогі дый ногі выпруціла. Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП). Убачыла тое маладзіца..., ухапіла ламачыну ды як сперазала таго шуляка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адабеш, беш, узехалі
8 👁